Здарэнні55

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку

Спачатку яна адпраўляла новаму сябру, які нават пазнаёміў яе з сям'ёй, грошы, каб той выбраўся з Афганістана. А пасля ён нібыта пайшоў на вайну з Украінай і атрымаў раненне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У расійскай Кабардзіна-Балкарыі асудзілі мясцовага жыхара, які на працягу некалькіх месяцаў выдумваў гісторыі пра службу ў спецназе і «СВА», каб выцягнуць грошы ў знаёмай з Беларусі.

Гісторыя пачалася звычайна: мужчына (у дакументах суда яго імя засакрэчана — Б.Р.А.) падабраў на трасе ў Інгушэціі беларуску, якая падарожнічала па Паўночным Каўказе. Падчас паездкі ён прадставіўся генеральным дырэктарам будаўнічай фірмы. Дзяўчына, якая на той момант не мела пастаяннай працы, сказала, што займаецца ландшафтным дызайнам, — і мужчына адразу прапанаваў «працаваць разам».

Далей усё разгортвалася па класічным сцэнары ўцягвання ў давер: паездкі да «сяброў», здымная кватэра ў Кабардзіна-Балкарыі, знаёмства з яго маці і сястрой, сумесная праца на нейкіх будаўнічых аб'ектах. Тое, што ён раней ужо адбываў тэрмін за зброю, наркотыкі і вымагальніцтва, дзяўчына, натуральна, не ведала.

Калі жанчына паляцела ў Беларусь па асабістых справах, «закаханы будаўнік» пачаў тэлефанаваць ёй з новай гісторыяй: насамрэч ён нібыта служыць у спецназе ГРУ Міністэрства абароны Расіі, знаходзіцца ў Афганістане і не можа выехаць дадому — не хапае грошай. Ён папрасіў «у доўг» некалькі тысяч даляраў, і дзяўчына, не падазраючы падману, перавяла сродкі праз сістэму хуткіх пераводаў.

Праз тыдзень тэлефанаваў зноў: маўляў, каб выехаць з «Афганістана», не хапае яшчэ грошай. Дзяўчына зноў дапамагла. Потым — трэці званок з просьбай пра яшчэ адну суму, прычым мужчына па-майстэрску параіў ёй у прызначэнні плацяжу пісаць не «тэрміновы перавод», а «вяртанне пазыкі», каб гэта выглядала больш пераканаўча.

Пасля апошняга пераводу мужчына абяцаў вярнуцца дадому і прыехаць па дзяўчыну — не прыехаў, а потым увогуле перастаў адказваць на званкі. Калі кантакт аднавіўся, ён распавёў новую версію: яго нібыта накіравалі на «СВА» ва Украіну, дзе ён пашкодзіў спіну і трапіў у шпіталь.

Як вызначыла следства, усе гэтыя месяцы мужчына нікуды не выязджаў з роднага раёна Кабардзіна-Балкарыі. У Афганістане ён ніколі не быў, з Украінай не ваяваў, дый увогуле не быў вайскоўцам. Атрыманыя грошы ён здымаў у мясцовым аддзяленні банка і траціў на ўласныя патрэбы.

Агульная сума, якую ён такім чынам выманіў у беларускі, склала амаль $10 тысяч. Жанчына звярнулася ў паліцыю, пасля чаго расійскі махляр вярнуў ёй усе грошы поўнасцю.

Тым не менш з улікам рэцыдыву яму прысудзілі 1 год калоніі строгага рэжыму.

Каментары5

  • М-н Мір-2
    21.07.2026
    Грошы на "СВО"? Хіба ж гэта не "фінансаванне тэрарызму"?
  • Алла
    21.07.2026
    "подобрал на трассе в Ингушетии белоруску, которая путешествовала по Северному Кавказу. Во время поездки он представился генеральным директором строительной фирмы. Девушка, которая на тот момент не имела постоянной работы, сказала, что занимается ландшафтным дизайном, — и мужчина сразу предложил «работать вместе».".
    - в этом месте я просто ору))))
  • землянка то одна, как и окоп
    21.07.2026
    Оказывается беларуски западают на хероев СВО и ветеранов ГРУ РФ.....

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х13

Сацработніцу з самага ўсходу Беларусі асудзілі па палітычнай крыміналцы4

«Высокі такі хлопец, хакеіст». Падрабязнасці забойства цяжарнай мінчанкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам49

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць