Грамадства

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

Супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі Заводскага РУУС Мінска затрымалі 33‑гадовага дырэктара аднаго са сталічных таксапаркаў, якога падазраюць у незаконным абарачэнні наркотыкаў.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі сілавікоў, каля месяца таму мужчына знайшоў у інтэрнэце незаконную падпрацоўку. Ён пагадзіўся працаваць наркакур'ерам, разлічваючы хутка атрымаць дадатковы даход.

Па версіі следства, затрыманы забіраў з тайнікоў буйныя партыі забароненых рэчываў, пасля чаго фасаваў і размяшчаў іх у новых схованках на тэрыторыі Мінскага раёна і горада Віцебска.

Падчас затрымання, а таксама пры праверцы тайнікоў, супрацоўнікі міліцыі знайшлі і канфіскавалі каля 300 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрону, а таксама па 30 грамаў сінтэтычнага гашышу і МДМА.

Паводле звестак сілавых структур, мужчына не толькі займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў, але і сам іх ужываў.

У дачыненні да затрыманага завялі крымінальную справу па факце незаконнага абарачэння наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Калі яго віна будзе даказаная, яму можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць