Грамадства11

Мытнікі на мяжы з Польшчай знайшлі гашыш у каробцы перадач

Супрацоўнікі беларускай мытні падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў канфіскавалі каля двух кілаграмаў гашышу. Як паведамляецца, наркотык быў увезены з Польшчы і схаваны ў каробцы перадач аўтамабіля.

Затрыманыя сцвярджаюць, што атрымалі гэтую дэталь ад невядомага чалавека на тэрыторыі суседняй краіны і павінны былі перадаць яе жыхару Мінска для асабістага карыстання. Яны заявілі, што не ведалі пра наяўнасць наркотыкаў унутры.

Падчас далейшых следчых дзеянняў было ўстаноўлена, што атрымальнікамі грузу павінны былі стаць двое непаўналетніх.

У дачыненні да аднаго з фігурантаў завялі крымінальную справу за незаконнае перамяшчэнне наркатычных сродкаў праз мытную мяжу. Паводле заканадаўства, яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

На мытні паведамілі, што расследаванне працягваецца і цяпер устанаўліваюць усіх магчымых удзельнікаў транснацыянальнай злачыннай групы.

Каментары1

  • Не верю!
    11.07.2026
    Станиславский. Это «показательные выступления по бурной деятельности». И чтобы Польшу «обосрать». Только никто вам уже не верит. Бандитам никто не верит.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць