Грамадства1212

Памёр Юрый Хашчавацкі

Вядомаму кінарэжысёру, сцэнарысту і грамадска-палітычнаму дзеячу было 78 гадоў. Ён лічыцца адным з найбольш вядомых беларускіх аўтараў дакументальнага кіно. Быў членам Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё, а яго фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях.

Юрый Хашчавацкі

Юрый Хашчавацкі нарадзіўся 18 кастрычніка 1947 года ў Адэсе.

Пасля заканчэння Адэскага тэхналагічнага інстытута па размеркаванні прыехаў у Мінск. Спачатку супрацоўнічаў з Беларускім тэлебачаннем як пазаштатны аўтар, пасля стаў рэжысёрам. У 1981 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі.

За сваю творчую кар'еру зняў больш за трыццаць дакументальных і мастацка-публіцыстычных фільмаў. Сярод іх — «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім», «Тут быў Крылоў», «Сустрэчны пазоў», «Усё добра», «Рускае шчасце», «Аазіс», «Час Чжоў Энлая», «Богі сярпа і молата», «Дажыць да кахання», «Каўказскія нявольнікі» і «У пошуках ідышу».

Найбольшую вядомасць Хашчавацкаму прынёс дакументальны фільм «Звычайны прэзідэнт», створаны ў 1996 годзе. Стужка прысвечаная першым гадам кіравання Аляксандра Лукашэнкі і была знятая ў жанры палітычнага памфлету. Фільм атрымаў шэраг міжнародных узнагарод, у тым ліку Прэмію міру Берлінскага кінафестывалю, Гран-пры арганізацыі Human Rights Watch у Нью-Ёрку і прыз «Залатая брама» на кінафестывалі ў Сан-Францыска. Сцэнар да фільма напісаў Леанід Міндлін, прадзюсарам стаў Пётр Марцаў. У здымках удзельнічаў былы міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе быў выкрадзены і знік без вестак.

Шырокі рэзананс атрымаў таксама фільм «Плошча», які расказвае аб прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў Беларусі і пратэстах на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

У грамадскім жыцці Юрый Хашчавацкі быў адным з заснавальнікаў Мінскага аб'яднання яўрэйскай культуры ў 1988 годзе, уваходзіў у праўленне гэтай арганізацыі, але пазней пакінуў яго з-за рознагалосся. У канцы 1990‑х гадоў быў членам Рады дырэктараў Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў.

У палітычнай дзейнасці Хашчавацкі з'яўляўся членам Аб'яднанай грамадзянскай партыі і адкрыта выступаў як апанент улады Лукашэнкі.

Каментары12

  • Vcr
    23.07.2026
    Здымаў пра расейскае ўварванне ва Украіну ў 2008.
    Збіраўся закончыць дакументальны фільм "Гэты шалёны, шалёны, шалёны рускі свет" але нажаль, не паспеў пры жыцці.
  • Juhu
    23.07.2026
    Добры быў дзядзька.
    Вечная памяць. Спачуванні родным і сваякам.
  • Anatol Starkou
    23.07.2026
    Сустракаўся з ім тут у Брукліне ў грамадскай зале БАПЦ, не памятаю ў якім гаду ў сераду. Даўно.
    Ён прывёз нейкі фільм, падарыў нам усім дыск і ехаў далей у Ізраіль.
    Я спытаў пасля фільмы: "Чаму ваш фільм на рускай мове?" Спадар Юрый Хашчавацкі адказаць не змог. Чамусці не быў гатовы да такога простага пытання.
    Ён на тры гады старэйшы за мяне. Зямля пухам.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка10

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць