Грамадства77

Прадстаўніцу беларускай арганізацыі выключылі з Кансультацыйнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі

Са складу Кансультатыўнай рады НДА нацыянальных меншасцяў Латвіі выключылі прадстаўніцу «Саюза беларусаў Латвіі» Алену Лазараву. Такое рашэнне ўдзельнікі пасяджэння прынялі шляхам галасавання. Падставай стала інфармацыя, атрыманая ад латвійскай службы дзяржаўнай бяспекі, піша Delfi.lv.

Алена Лазарава. Фота: Wikimedia Commons

Згодна з правіламі Кансультатыўнай рады, арганізацыі і іх прадстаўнікі павінны мець бездакорную рэпутацыю, паважаць нацыянальныя каштоўнасці Латвіі і дзяржаўную мову, а таксама не знаходзіцца пад міжнароднымі або нацыянальнымі санкцыямі.

Паводле інфармацыі службы бяспекі, нягледзячы на папярэджанні пра магчымыя рызыкі і рэкамендацыі ўстрымацца ад пэўных дзеянняў, Лазарава працягвала наведваць «дзяржаву-агрэсар» і ўдзельнічаць у мерапрыемствах, арганізаваных яе дзяржаўнымі ўстановамі.

Латвійскія ўлады палічылі, што ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі такія дзеянні прадстаўніцы Кансультатыўнай рады не адпавядаюць інтарэсам Латвіі.

Міністр культуры краіны Наўрыс Пунтуліс заявіў, што давярае ацэнкам латвійскіх органаў дзяржаўнай бяспекі. Паводле яго слоў, атрыманая інфармацыя сведчыць пра магчымыя пагрозы бяспецы. Ён назваў недапушчальным удзел у працы рады чалавека, які ўдзельнічае ў мерапрыемствах, што фінансуюцца ўладамі дзяржавы-агрэсара.

Пунтуліс таксама падзякаваў іншым членам савета за адказнае стаўленне да атрыманай інфармацыі і адзначыў важнасць супрацоўніцтва паміж уладамі і няўрадавымі арганізацыямі.

Кансультатыўная рада прадстаўнікоў НДА нацыянальных меншасцяў дзейнічае пры Міністэрстве культуры Латвіі. Яна з'яўляецца дарадчым органам і займаецца пытаннямі ўдзелу НДА ў развіцці грамадзянскай супольнасці, этнапалітыкі, абароны правоў нацыянальных меншасцяў і захавання іх культуры.

Рада таксама можа запытваць у дзяржаўных органаў інфармацыю пра становішча нацыянальных меншасцяў у Латвіі і пра палітычныя ды заканадаўчыя ініцыятывы, якія закранаюць іх інтарэсы. Склад рады зацвярджае міністр культуры, які адначасова з'яўляецца яе старшынёй.

Каментары7

  • Андрусь
    31.07.2026
    Рэд., варта было б патлумачыць, што гэтая "беларуская арганізацыя" - пралукашысцкая, з тых, якія рэжым спансуе. Гэтая спадарыня наўрад ці размаўляе беларускаю.
  • супольнік
    31.07.2026
    Даўно трэба было лукашыстку пагнаць анучамі. Незразумела, чаго чакалі
  • государство-агрессор
    31.07.2026
    кто бы говорил! На кого напала Беларусь? Лишь предоставила территорию для росс. войск.
    Куча стран ЕС точно так же предоставляла свои базы или слали свои контингенты для нападения на Ирак, Ливию, Афганистан, лишь при нападении на Иран в основном воздержались, кроме Британии. Латвия участвовала в войнах в Афганисиане и Ираке,притом не пассивно путем предоставления территории,а посылала туда контингенты. И кто тут "государство-агрессор"?!

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка11

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае17

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

Галоўнакамандуючы НАТА: Мы маем відавочную вайсковую перавагу над Расіяй23

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка11

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць