Свет11

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас закрытай сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам 28 ліпеня папрасіў яго паспрыяць пашырэнню выкарыстання Украінай спадарожнікавай сістэмы Starlink. Пра гэта паведамляе часопіс The Atlantic са спасылкай на трох амерыканскіх чыноўнікаў.

Ілан Маск. Фота: AP Photo / Markus Schreiber, File

Зяленскі хацеў, каб амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск дазволіў выкарыстоўваць Starlink для навядзення ўкраінскіх беспілотнікаў пры ўдарах па цэлях на тэрыторыі Расіі. Цяпер выкарыстанне Starlink Украінай абмежаванае, а кампанія SpaceX не дазваляе працаваць сістэме на расійскай тэрыторыі.

Для далёкіх удараў па Расіі Украіна выкарыстоўвае іншыя спосабы навядзення беспілотнікаў, у тым ліку бартавыя камп'ютары з навігацыйнымі сістэмамі на аснове штучнага інтэлекту. Яны дазваляюць атакаваць буйныя аб'екты, напрыклад нафтаперапрацоўчыя заводы і склады. Аднак для невялікіх і рухомых цэляў такі спосаб менш надзейны.

Паводле інфармацыі The Atlantic, Зяленскі тлумачыў Трампу, што Украіне неабходныя больш дакладныя сродкі для барацьбы з мабільнымі расійскімі ракетнымі ўстаноўкамі, у тым ліку з пускавымі ўстаноўкамі балістычных ракет, якімі Расія абстрэльвае Украіну.

Падчас паездкі ў ЗША Зяленскі таксама хацеў асабіста сустрэцца з Маскам і абмеркаваць з ім гэты план. Аднак, паводле адной з крыніц выдання, Маск адмовіўся ад сустрэчы.

Украінскі прэзідэнт лічыць, што пашырэнне выкарыстання Starlink магло б часткова стаць альтэрнатывай пастаўкам дадатковых ракет-перахопнікаў для амерыканскіх сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot.

Трамп паабяцаў разгледзець просьбу Зяленскага і заявіў, што пагаворыць з Маскам. Аднак амерыканскі прэзідэнт пакуль не паведаміў, ці падтрымае гэтую ініцыятыву і калі можа адбыцца гэта размова.

Паводле крыніцы The Atlantic, рашэнне Трампа можа залежаць ад таго, ці дапаможа пашырэнне выкарыстання Starlink хутчэй спыніць вайну. Калі амерыканскі прэзідэнт палічыць, што гэта можа прымусіць Уладзіміра Пуціна пайсці на перамовы, ён можа падтрымаць прапанову. Калі ж такой перспектывы ён не ўбачыць, то, верагодна, адмовіць.

28 ліпеня Зяленскі наведаў Вашынгтон і сустрэўся з Трампам у Белым доме. Размова праходзіла за зачыненымі дзвярыма і працягвалася крыху больш за гадзіну. Пасля сустрэчы Зяленскі паведаміў, што бакі абмеркавалі, у прыватнасці, ліцэнзіі на вытворчасць ракет-перахопнікаў для Patriot, а таксама іншыя прапановы і магчымасці актывізацыі дыпламатычных намаганняў для завяршэння вайны.

Трамп пасля сустрэчы таксама заявіў, што размова з украінскім прэзідэнтам прайшла добра, але не раскрыў падрабязнасцяў абмеркавання.

Каментары1

  • Дыпламатыя
    31.07.2026
    Навучылі, як размаўляць з Трампам. Навучыцца размаўляць і з Маскам.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага6

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць