Свет

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

У Манголіі з 4 жніўня ўводзяцца абмежаванні на продаж паліва ў залежнасці ад цотнасці дзяржаўных нумарных знакаў аўтамабіляў. Такая мера будзе дзейнічаць да 15 жніўня.

Здымак ілюстрацыйны

Як паведаміў міністр прамысловасці і мінеральных рэсурсаў Манголіі Ганбалдын Дамдынням, падчас аднаго наведвання запраўкі можна будзе набыць паліва не больш чым на 50 тысяч тугрыкаў (каля 13,9 даляраў).

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 4 па 15 жніўня. У цотныя даты заправіцца змогуць машыны з нумарамі, якія пачынаюцца на 0, 2, 4, 6 і 8, у няцотныя — на 1, 3, 5, 7 і 9.

Паводле слоў міністра, абмежаванні ўведзеныя для таго, каб больш раўнамерна размеркаваць наяўныя запасы нафтапрадуктаў паміж спажыўцамі.

Улады Манголіі адзначаюць, што краіна мела запасаў паліва прыкладна на месяц спажывання, але попыт на нафтапрадукты штогод павялічваецца ў сярэднім на 14%.

Каб у будучыні пазбегнуць падобных сітуацый, у краіне плануецца будаўніцтва 22 новых рэзервуараў і сховішчаў для нафтапрадуктаў. У 2026 годзе мангольскія ўлады хочуць стварыць дадатковыя магутнасці для захоўвання запасаў на 15 дзён спажывання, у 2027 годзе — на месяц, а да 2028 года — на тры месяцы. У далейшым плануецца давесці аб’ём рэзерваў да ўзроўню шасцімесячнага спажывання.

Акрамя таго, Манголія дамовілася з Паўднёвай Карэяй аб імпарце 20 тысяч тон дызельнага паліва, 20 тысяч тон аўтамабільнага бензіну і 6 тысяч тон авіяцыйнага паліва. Прыватныя кампаніі таксама працягваюць заключаць кантракты на пастаўкі нафтапрадуктаў.

Цяпер Манголія ў справе забеспячэння палівам надзвычай залежыць ад Расіі. Нягледзячы на тое, што ў краіны ёсць уласныя радовішчы нафты, краіна дагэтуль не мае ніякіх магутнасцяў для яе перапрацоўкі. У выніку здабытая нафта экспартуецца ў Кітай, а гатовыя прадукты імпартуюцца з Расіі. У апошняй набываецца каля 80—90% усіх светлых нафтапрадуктаў (бензін, дызельнае паліва, авіяцыйнае паліва, звадкаваны газ).

У выніку любыя затрымкі ці перабоі з пастаўкамі з боку Расіі, а таксама змены цэн на паліва адразу паралізуюць горназдабыўную галіну (якая спажывае велізарную колькасць дызелю), транспарт і сельскую гаспадарку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты15

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць