Здарэнні11

Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ

У Threads абмяркоўваюць сітуацыю з маршруткай Мінск — Маладзечна, піша Kraj.by.

Дзяўчына апублікавала паведамленне, у якім прапанавала перавозчыку «Атласбас» адказаць на яе пытанне:

— Як увогуле магчыма, што маршрутка спакойна з'язджае без чалавека, калі ён ужо 20 хвілін чакае яе на месцы? Сёння а 6‑й раніцы адпраўлялі брата з Мінска ў Маладзечна. Мы былі на месцы ўжо ў 5:40 на «Дружнай». У 6:03 кіроўца адмяніў заказ з пазнакай, што брат не з'явіўся. Ніхто не тэлефанаваў, у дадатку быў толькі нумар кол-цэнтра. Вы сур'ёзна пакінулі чалавека ў чужым горадзе, нават не патэлефанаваўшы? А ў кол-цэнтры толькі развялі рукамі. Гэта такі сэрвіс? Перавозчык — ТАА «Белы Мішка».

На скаргу пасажыркі сэрвіс «Атласбас» адрэагаваў і пракаментаваў сітуацыю, падкрэсліўшы, што кампанія займаецца продажам білетаў і не мае ўласнага транспарту.

Паводле паведамлення сэрвісу, за выкананнем раскладу перавозчыкамі строга сочаць кантралюючыя органы.

— Звяртаем увагу, што на гэтым маршруце абзвон пасажыраў не прадугледжаны. У білеце пазначана ўся неабходная інфармацыя, у тым ліку час і месца адпраўлення аўтобуса. Паводле наяўнай інфармацыі, гэты рэйс адправіўся строга паводле раскладу. Сем пасажыраў паспяхова селі ў аўтобус, — адзначылі ў «Атласбас».

Аўтарка допісу вельмі эмацыйна пракаментавала гэты адказ, закрануўшы таксама тэмы, якія не датычыліся сітуацыі, што адбылася з яе братам.

У тых, хто выказаўся ў каментарыях, ёсць некалькі варыянтаў развіцця падзей.

«Тэлефануйце ў службу падтрымкі, прыкладзіце фота білета, калі ён быў загадзя аплачаны, і падавайце дасудовую прэтэнзію. Гэта ўжо не першы такі выпадак, пра які чытаю», — раіць адзін карыстальнік.

«Атласбас» тут ні пры чым, пытанні трэба адрасоўваць перавозчыку», — тлумачыць іншы.

«Падайце скаргу ў Міністэрства транспарту, і гэты кіроўца больш так рабіць не будзе», — упэўненая карыстальніца.

Каментары1

  • Нейкае непаразуменне
    04.08.2026
    Гэта выходзіць ужо па-за ўсялякія межы трывання! Дыктатар працягвае паляванне за нашымі грамадзянамі ўжо ў маршрутках. Міністр Будрыс разам з эўрадэпутатамі павінны жорстка адрэагаваць!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць