Грамадства

У цэнтры Мінска рыхтуюцца часткова адкрыць мост цераз Свіслач

Рэканструкцыю моста пачалі 6 ліпеня.

У бліжэйшы час рух гарадскога і спецыяльнага транспарту перанакіруюць на абноўлены ўчастак моста праз Свіслач на праспекце Незалежнасці (у раёне парку Горкага). Гэта дазволіць будаўнікам аператыўна пачаць рамонт астатняй часткі збудавання. Пра гэта стала вядома 4 жніўня падчас выязной нарады пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна, пішуць Мінск-навіны.

Рэканструкцыю моста пачалі 6 ліпеня. Паколькі ён мае гісторыка-культурную каштоўнасць, яго габарыты і знешні выгляд застануцца без зменаў. Не зменіцца і колькасць палос руху.

— Спецыялісты працуюць у паскораным тэмпе з апярэджаннем графіка. Для гэтага прыняты ўсе неабходныя меры, праведзены спецыяльныя мерапрыемствы, — растлумачыў Алег Корзун. — На гэтым тыдні ўчастак, дзе сёння выконваюцца работы, будзе заасфальтаваны.

Пасля гэтага «пераключым» рух гарадскога і спецыяльнага (які выкарыстоўваецца аварыйнымі службамі) транспарту на ўжо гатовую палову. З улікам таго, што дзве трэці работ ужо выкананы, стараемся аператыўна завяршыць рамонт, каб у бліжэйшы час адкрыць мост.

Збудаванне складаецца з трох арачных пралётаў. Два з іх ужо маюць высокую ступень гатоўнасці. Паралельна ідзе рэстаўрацыя гранітных сцен і парэнчаў — канструкцыі ачышчаюць ад старых слаёў фарбы і рамонтных складаў, праводзяць дэфектовку.

Сяргей Панёў падкрэсліў, што на першай палове моста ўсе тэхнічныя рашэнні ўжо адпрацаваны. Спецыялісты разлічваюць, што астатнюю частку адрамантуюць хутка, у штатным рэжыме.

Каментары

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць