Аўто11

У Беларусі працягвае расці колькасць электрамабіляў і зарадных станцый

У Беларусі ў ліпені 2026 года працягнуўся рост парка электратранспарту і сеткі электразарадных станцый. Паводле даных Беларускай асацыяцыі развіцця электратранспарту (БЭТА), на канец месяца ў краіне былі зарэгістраваныя 65 551 электрамабіль і гібрыд, што на 5,2% больш, чым месяцам раней.

Фота: Lookby.media

З пачатку 2026 года колькасць аўтамабіляў на новых відах паліва павялічылася на 16 тысяч, або на 32,2%. Пры гэтым каля 68% прыросту прыпала на цалкам электрычныя аўтамабілі, а яшчэ 32% — на гібрыдныя мадэлі.

У агульным парку такога транспарту пераважаюць электрамабілі. Іх налічваецца 46 176, што складае 70% ад агульнай колькасці. Гібрыдных аўтамабіляў зарэгістравана 19 375, або каля 30%.

Працягвае развівацца і інфраструктура для зарадкі электратранспарту. За ліпень колькасць электразарадных станцый усіх аператараў павялічылася на 4,3% і дасягнула 2 307. З іх 1 758, або больш за тры чвэрці, — гэта хуткасныя зарадныя станцыі, а яшчэ 549 — павольныя.

Паводле прагнозаў, да канца 2026 года колькасць электрамабіляў у Беларусі можа вырасці да 75 тысяч, што будзе прыкладна на 51% больш, чым годам раней.

Каментары1

  • Віктась
    05.08.2026
    зараз даволі многа людзей купляюць электычкі. За апошія паўгады трое маіх знаемых купілі па 20-25 тыс дол. Ездзяць на работу, на веску і хваляцца. У 4 разы танней за бензін. А мне цікава паглядзець што будзе далей, калі сапсуецца кампутар, ці яшчэ што. Я на сваім 18 гадовым дызельным драндулеце неяк даеду да гаражоў, а яны -не

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт28

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць