Каханне і сэкс11

Каханне і нясэкс

Пра асэксуалаў — людзей, якім сэкс без патрэбы.

Пра асэксуалаў — людзей, якім сэкс без патрэбы.

Гэта можа быць хто заўгодна. Чалавек, які працуе за суседнім кампутарам, жанчына, што едзе поруч у аўтобусе, ваш гаваркі сусед, або прыяцель — паспяховы бізнэсовец, і нават прыгажэнная мадэлька на экране. Ёсць нямала людзей, якія на нейкім этапе проста ўзялі і адмовіліся ад сэксу, бо ім гэта не трэба і нават непрыемна. Усё пра асэксуалаў.

1. Толькі без рук!

Асэксуалы — людзі, якія не адчуваюць полавага поцягу ні да кога. Разам з тым, яны могуць перажываць увесь спектр глыбокіх эмоцыяў, адчуваць роднасць душаў. Яны нават закохваюцца. Адзінае, супраць чаго пратэстуюць іх душа і цела, — фізічны кантакт. Абдоймы, пацалункі, пешчы і самі любошчы — не для іх. Так, яны бяруцца шлюбам, але або з падобнымі да сябе, або каб наставіць акуляры грамадству, дзеля атрымання належнага статусу.

Як за цяперашнім светам асэксуалы кантактуюць? Па нашых вуліцах жа не ходзяць людзі з майкамі «Я — асэксуал» (а калі ходзяць, дык яны, хутчэй за ўсё, проста жартуюць). Акрамя выпадковых збегаў акалічнасцяў, што прыводзяць да сустрэчы двух шчырых непрыхільнікаў плоцевага кантакту, пакуль што самае дзейснае рашэнне— сеціва. Тут яны могуць падзяліцца пачуццямі або проста пазнаёміцца з людзьмі, якія знаходзяцца ў падобнай сітуацыі.

Зразумела, лепей, калі абодва сужэнцы — асэксуалы. Яны паразумеюцца з ківа. Але што можна зрабіць, калі адзін з сужэнцаў асэксуал, а другі — не? Найперш трэба агучыць праблему, не гуляць у маўчанку. Ёсць адзін бок, які незадаволены, і другі, які церпіць гвалт у ложку, але ахвяры дзве. Калі праблема не вырашаецца, можна звярнуцца да псіхатэрапеўта.

2. Я не фрыгідны, я — асэксуал

Колісь асэксуальнасць лічылася псіхічным захворваннем, але цяпер псіхіятары і псіхолагі сумняюцца. У навукоўцаў няма згоды наконт таго, ці асэксуальнасць — перадвызначаная схільнасць. Адныя адмыслоўцы кажуць, што ёсць цэлы спектр людзей з розным узроўнем полавага поцягу: з аднаго боку таго спектру месцяцца апантаныя сэксам людзі, а з іншага — асэксуалы. Наша (а)сэксуальнасць, кажуць адмыслоўцы, залежыць ад вонкавых прычын. І падчас асабістых крызісаў або падчас цяжкіх перыядаў жыцця нашае жаданне можа дайсці да няма нічога. І толькі таго. Іншыя спецыялісты з імі не пагаджаюцца: ой, не, асэксуальнасць — сталая, нязменная, адпрыродная схільнасць чалавека.

Якія прычыны асэксуальнасці?

Фізічныя. Генетычна нізкі ўзровень гармонаў, адказных за жаданне. Іншым сэкс без патрэбы, бо яны маюць нейраэндакрынныя парушэнні ці сур’ёныя захворванні галаўнога ці спіннога мозгу. Пэўнай частцы з іх дапаможа медыкаментознае рашэнне. А яшчэ амаль да нуля паніжаюць жаданне некаторыя таблеткі супраць цяжарнасці.

Псіхічныя. Абсалютная адсутнасць полавага поцягу таксама нараджаецца ў псіхічна хворых людзей, напрыклад, у параноікаў, якія лічаць, што ўсе хочуць эксплуатаваць іх цела, і таму яны ўхіляюцца ад інтымных кантактаў. Такое ж нежаданне можа з’явіцца ў людзей занураных у глыбокую, доўгатрывалую дэпрэсію.

Псіхалагічныя. Асэксуальнасць можа быць вынікам першага няўдалага полавага досведу, або сэксуальных дакучанняў, або згвалтавання. Да такіх людзей варта ставіцца не як да асэксуалаў, а як да сэксуальна дэзарыентаваных.

Не забудземся таксама на сектантаў, якія паводле сваіх вызнанняў не толькі ўхіляюцца да сэксу, але і ўсяляк прыгнятаюць уласныя пачуцці.

Грамадскія. А яшчэ мы забыліся на сацыяльных пратэстоўцаў — людзей, якія лічаць любошчы праявай паняволенасці чалавека. У некаторых выпадках гэта ідзе гэтак глыбока, што спрычыняецца да непрыняцця сэксу на фізіялагічным узроўні. І зноў навукоўцы ў тупіку: ці можна лічыць чалавека ненармальным, нездаровым толькі таму, што ён мае актыўную грамадскую пазіцыю?

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі10

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі10

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць