Грамадства3030

«Я супрацоўнік КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

У Threads стала віруснай гісторыя з мінскай оптыкі. Пакупніца папрасіла там кнігу заўваг і прапаноў, але супрацоўніца ў адказ паказала ёй пасведчанне, назвалася супрацоўніцай КДБ і паабяцала «праблемы», калі пакупніца не спыніцца. Шмат хто з чытачоў не паверыў у праўдзівасць гісторыі. Але аказалася, што гэта рэальна былая кадэбэшніца.

Фота: funoptik.by

Гісторыя адбылася ў сталічнай оптыцы «Фантастык» на вуліцы Налібоцкай, 36.

Аўтарка допісу распавяла, што звярталася туды чатыры разы і штораз сутыкалася з рознымі праблемамі. Апошні раз яна забрала гатовыя акуляры і зноў знайшла нейкую памылку ў працы.

«Пасля гэтага супрацоўніца пачала мне тэлефанаваць. Шмат разоў запар. Настолькі, што я проста фізічна не магла нармальна карыстацца тэлефонам. Я сказала яшчэ пасля першага званка: «Я прыеду ў краму, і мы ўсё абмяркуем на месцы». Прыходжу. У мяне ўжо, натуральна, усё кіпіць з-за таго, што я паўгадзіны не магла карыстацца тэлефонам з-за бясконцых званкоў прадаўца. Але я не ўчыняю скандал. Я проста кажу: «Дайце, калі ласка, кнігу заўваг і прапаноў. Я хачу пакінуць скаргу», — расказвае жанчына.

У адказ супрацоўніца крамы Святлана паказала ёй нейкае пасведчанне. «І кажа, што яна супрацоўнік КДБ. А затым: «У вас будуць праблемы».

Ад нечаканасці і абурэння мінчанка не адразу знайшла, што рабіць і як адказаць.

«Я прыйшла ў краму оптыкі. Не на допыт. Не ў спецслужбу. Не здзяйсняць злачынства. Я прыйшла як пакупнік, у якога назапасіліся прэтэнзіі да якасці абслугоўвання супрацоўніцы Святланы. І я хачу пакінуць скаргу. Звычайную скаргу на супрацоўніка крамы! І ў адказ мне паказваюць пасведчанне і кажуць: «Я супрацоўнік КДБ, калі вы напішаце скаргу — у вас будуць праблемы».

Жанчына сказала, што ад пагроз была ў шоку. «Адна справа, калі крама дрэнна абслужыла. Але зусім іншае, калі табе дэманструюць пасведчанне дзяржаўнага органа і фактычна кажуць: «Не скардзіцеся. Інакш пашкадуеце».

Жанчына не была ўпэўнена, што Святлана насамрэч кадэбэшніца.

Скаргу ў кнізе заўваг і прапаноў яна ўсё адно пакінула. Напісала скаргі ў міліцыю і КДБ.

А таксама патэлефанавала ў адміністрацыю сеткі.

«Я тады патэлефанавала ў галоўны офіс крамы з пытаннем: «У вас сапраўды можа працаваць супрацоўніца КДБ?», на што мне адказалі «Так»,

а кіраўніцтва крамы пазней са мной звязалася і агучыла, што ў яе муж 100% у КДБ, а наконт яе [Святланы] невядома», — напісала яна.

Але праз дзень мінчанка дала сваім чытачам у Тhreads дакладны адказ.

Не толькі муж, але і сама Святлана — супрацоўніца КДБ, хоць і на пенсіі.

«Навіны на гэту гадзіну: пасведчанне рэальнае, Святлана аказалася супрацоўнікам на пенсіі. Са смешнага — яна ў паказаннях сказала, што яна проста мне сказала: «Я былы супрацоўнік, паважайце ўладу!» З цікавага: Святлана сказала, што я яе абражала, хоць у краме я маўчала і проста папрасіла кнігу скаргаў. З сумнага: што яна — былы супрацоўнік і незразумела, чым скончыцца».

Каментары30

  • БЕРАСЦЬ
    10.08.2026
    Дармаедаў панатыкалі ўсюды. Мала ідэолагаў і замаў па бяспецы, дык ужо і ў штацкім прадаўцы ў крамах. Адзін заробак ад оптыкі, другі - ад ГБ, так жа?

    Краіна-казарма.
  • Tut
    10.08.2026
    Максімальны рэпост. Абыходзьце лайно бокам. Хапае іншых крам.
  • Indrid Cold
    10.08.2026
    Бройлерныя 45 гадовыя пенсіянеры. Калі лука скончыцца - будуць жыць на сацыяльную пенсію, а маёмасць канфіскуем.

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць