Свет22

Ліван першым на Блізкім Усходзе адмяніў смяротнае пакаранне

Парламент Лівана 11 жніўня прагаласаваў за поўную адмену смяротнага пакарання. Такім чынам, краіна стала першай на Блізкім Усходзе, якая афіцыйна адмовілася ад вышэйшай меры пакарання і замяніла яе пажыццёвым зняволеннем з прымусовай працай, паведамляе Al Jazeera.

Парламент Лівана. Фота ілюстрацыйнае

За закон прагаласавала большасць дэпутатаў ліванскага парламента, які складаецца са 128 чалавек. Дэпутаты ад парламенцкага блока «Хезбала» не падтрымалі дакумент.

Міністр юстыцыі Лівана Адэль Насар назваў пастанову гістарычным крокам для краіны. Ён адзначыў, што захаванне смяротнага пакарання раней стварала праблемы для Бейрута пры спробах дамагчыся экстрадыцыі падазраваных з дзяржаў, дзе вышэйшая мера пакарання забароненая.

Скасаванне смяротнага пакарання віталі і праваабаронцы. У Human Rights Watch заявілі, што гэта важны крок наперад у сферы правоў чалавека.

Зрэшты, ужо больш за 20 гадоў смяротнае пакаранне захоўвалася ў ліванскім заканадаўстве толькі фармальна, а фактычна краіна ўжо шмат гадоў не выконвала такія прысуды. Апошняе смяротнае пакаранне ў Ліване адбылося ў студзені 2004 года.

Пасля гэтага ліванскія суды яшчэ выносілі дзясяткі смяротных прысудаў, аднак іх выкананне спынялі або самі прысуды пазней змякчалі. Такім чынам, у краіне фактычна дзейнічаў неафіцыйны мараторый на смяротнае пакаранне, які цяпер замацаваны заканадаўча.

Каментары2

  • .
    11.08.2026
    Абагналі і Беларусь.
    Беларусь - адзіная краіна, як у Еўропе, так і ў СНД, у якой захоўваецца смяротнае пакаранне.
    Адчуйце розніцу паміж самапахвалой беларусаў пра памяркоўнасць і жорсткай дзяржаўнай палітыкай дзяржавы РБ.
  • Во дзе цемра
    12.08.2026
    ., У гэтым плане Ліван і Ізраіль абагнаў, дзе па ранейшаму існуе смяротнае пакаранне.

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара6

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцкім раёне браканьеры нацкоўвалі паляўнічых сабак на безабароннае ласяня ВІДЭА4

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала Bank of America за парушэнні санкцый, у тым ліку супраць Беларусі

У Расіі затрымалі шведа, які раней служыў ва УСУ1

На канцэрт «Драздоў» у Магілёве прыйшла Надзея Каткавец8

У 16‑гадовага хлопца знайшлі зуб каля вока. Як ён там апынуўся?3

У сталіцы Албаніі пратэсты перараслі ў беспарадкі. Адбываюцца падпалы і сутыкненні з паліцыяй3

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі34

72 генералы і адміралы ў адстаўцы папрасілі адмяніць трансляцыю пакарання смерцю вайскоўца, які забіў 13 таварышаў на вайсковай базе2

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара6

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць