Грамадства11

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абверг інфармацыю пра тое, што беларуская мытня нібыта затрымала 300 аўтамабіляў з калінінградскімі нумарамі, якія прыбылі ў Беларусь з Літвы, піша БелТА.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

У ДМК заявілі, што беларускія мытныя органы ў звычайным рэжыме афармляюць транзітныя грузы, у тым ліку тыя, што ідуць з Калінінграда. У сярэднім праз беларуска-літоўскую мяжу штодня праязджаюць каля 80 транспартных сродкаў з калінінградскай рэгістрацыяй. З пачатку 2026 года іх ужо аформілі каля 17,5 тысячы.

Пры гэтым цяпер у зонах мытнага кантролю на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца толькі 16 транспартных сродкаў міжнародных перавозчыкаў, рух якіх часова прыпынены. З іх 11 зарэгістраваныя ў Расіі. Прычынай сталі падставы меркаваць, што падчас увозу маглі быць парушаныя мытныя правілы.

У ДМК растлумачылі, што гаворка ідзе пра адзін з распаўсюджаных спосабаў ухілення ад выплаты мытных плацяжоў. Парушальнікі могуць спрабаваць увозіць транспартныя сродкі пад выглядам аўтамабіляў, якія ўжо зарэгістраваныя на тэрыторыі ЕАЭС. Для гэтага яны падрабляюць VIN-нумары, дзяржаўныя рэгістрацыйныя знакі і тэхнічныя пашпарты.

Каб пацвердзіць або зняпраўдзіць такія парушэнні, мытным органам неабходна правесці праверкі і экспертызы. На іх правядзенне можа спатрэбіцца да 20 працоўных дзён.

У сувязі з гэтым кампаніі-перавозчыкі аператыўна атрымліваюць інфармацыю пра часовае спыненне руху асобных транспартных сродкаў. Ім прапануюць замяніць затрыманыя аўтамабілі, каб грузы маглі працягнуць рух без затрымак.

Паводле ДМК, толькі за першае паўгоддзе 2026 года беларускія мытнікі выявілі 60 спроб незаконнага ўвозу транспартных сродкаў, у тым ліку прычэпаў, пад выглядам ужо зарэгістраваных у ЕАЭС. У 16 выпадках былі выяўленыя прыкметы парушэнняў, якія могуць мець крымінальны характар.

Па фактах незаконнага ўвозу 26 транспартных сродкаў агульным коштам больш за 1,8 мільёна рублёў адміністрацыйныя працэсы ўжо завершаныя.

Каментары1

  • з Кёнігсбергa
    12.08.2026
    dadau : Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Кёнігсбергa

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць