Грамадства

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

Мінскаму фатографу-аматару Сяргею Аднавалу падчас паездкі ў Віцебскую вобласць пашчасціла сустрэць чорнаваллёвіка — рэдкага для Беларусі куліка, які занесены ў Чырвоную кнігу, паведамляе Times.by.

Чорнаваллёвік на Браслаўшчыне. Фота: Times.by

Фатограф адпачываў на беразе возера каля аграгарадка Іказнь у Браслаўскім раёне і нечакана заўважыў птушку. Яму ўдалося зрабіць некалькі буйных здымкаў, на якіх добра бачныя яе апярэнне, дзюба і іншыя характэрныя рысы.

Па словах Сяргея, звычайна для добрых кадраў з птушкамі даводзіцца выязджаць у поле на золку, таму сустрэча з чорнаваллёвікам сярод белага дня стала для яго прыемнай нечаканасцю. У нейкі момант яму нават здалося, што птушка заўважыла фатографа і нібыта пачала пазаваць.

Чорнаваллёвікі паходзяць з тундравых і субарктычных рэгіёнаў. Аднак беларускія арнітолагі адзначаюць, што ў апошняе дзесяцігоддзе месцы гнездавання гэтага віду выяўлялі на той самай Браслаўшчыне. Цяпер у чорнаваллёвікаў ідзе восеньская міграцыя.

Сяргей Аднавал ужо каля чатырох гадоў займаецца назіраннем за птушкамі і іх фатаграфаваннем. Фатограф заклікаў не турбаваць птушак падчас пералётаў: не спрабаваць іх лавіць, праганяць або падыходзіць занадта блізка. Лепш назіраць за імі здалёк, каб яны маглі спакойна адпачыць і аднавіць сілы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць