Грамадства2222

Памёр адыёзны славянафіл і камуніст Сяргей Касцян

Палымянаму прыхільніку саюза з Расіяй было 85 гадоў.

Сяргей Касцян нарадзіўся 15 студзеня 1941 года ў вёсцы Усохі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў будаўнічую школу ў Чалябінску, працаваў цесляром на Чалябінскім трактарным заводзе. Потым вярнуўся ў камсамольскія і партыйныя органы Мазырскага раёна, выкладаў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў доктарам паліталогіі і прафесарам.

Быў дэпутатам Вярхоўнага савета XIII склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Быў старшынёй Беларускага славянскага камітэта, Славянскага парламенцкага саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форума міру. Сакратар Кампартыі Беларусі і нават першым дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура i мастацтва» (2002).

Быў страшэнным антыбеларусам, апантаным прыхільнікам Лукашэнкі.

У сваім апавяданні 2005 года «Калядоўшчыкі» Уладзімір Лобач вывеў дэпутата Касцяна ў вобразе дэпутата Кацяна:

«…на мінулым тыдні сам Хазяін, праводзячы чарговую нараду, папрасіў уганараваць хвілінай маўчання памяць звар’яцелага дэпутата Кацяна. Гаротніка адлавілі нацыяналісты і змусілі чытаць усю падшыўку сваёй «Нівы», пачынаючы з 1906 году. Ясна, што розум пажылога дэпутата, які і так не вызначаўся цвёрдасцю, безнадзейна «паплыў». Цяпер, як казалі людзі, Кацяна можна было перыядычна бачыць ля Міністэрства праўды, дзе ён тыкаў у твар чыноўнікам той самай «Нівай» і голасна патрабаваў: «Дык падпісвайся!»

Каментары22

  • ЯМы97
    23.08.2026
    >>Сяргей Касцян нарадзіўся 15 студзеня 1941 года ў вёсцы Усохі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і.

    Той самы сьвяты просты народ
  • UFO
    23.08.2026
    Заўважыў, што славянафілы лічаць толькі некаторых прадстаўнікоў славян галоўнымі і гатовыя пазабіваць ўсіх астатніх нязгодных.
  • .
    23.08.2026
    Апошні абзац ад таго, хто беларусаў ніколі не бачыў?
    У яго біяграфія ад першых да апошніх секунд жыцця - класічная ўзорная біяграфія сапраўднага ўзорнага сферычнага беларуса ў вакууме, які да таго ж паходзіць з ядра гістарычнай белай русі.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць