Меркаванні2727

«Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно»

Кожны раз, калі я чую рамантычную версію нашай гісторыі 1991 года пра Давіда і Галіяфа, пра тое, як 30 чалавек БНФ перамаглі кансерватыўную наменклатурную большасць, адчуваю пэўную няёмкасць. Бо праз сімпатыі да апазіцыі БНФ не хочацца гэта і абвяргаць, але разам з тым усё-такі пажадана, каб пры ацэнцы гістарычных падзей існавала пэўная аб’ектыўнасць, піша ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

Адно з выступленняў Зянона Пазняка

Праўда ў тым, што гэтыя сапраўды гераічныя 30 з лішнім дэпутатаў апазіцыі БНФ перамагалі тады, калі іхныя намаганні ў нейкім пытанні сітуацыйна ці стратэгічна супадалі з інтарэсамі большасці, інтарэсамі наменклатуры.

Таму прыгожая версія пра тое, што 25 жніўня 1991 года Зянон Пазняк сказаў такую прамову, пасля якой усе камуністы раптам вырашылі галасаваць за незалежнасць — глыбока рамантычная, але блытае прычыну і наступства.

Рэч у тым, што яны, наменклатура, самі ўжо вырашылі, што зараз прагаласаваць за незалежнасць ім патрэбна.

Адбылося некалькі падзей. Днём раней, вечарам 24-га, за незалежнасць прагаласавала Украіна. Яны адчувалі, што на гэтым фоне заставацца адзін на адзін з дэмакратычнай Расіяй Ельцына страшнавата. І трэба бараніць свае інтарэсы і інтарэсы Беларусі.

Нагадаем, што акрамя рашэння пра незалежнасць у той жа дзень прымалася рашэнне аб тым, што ўсе «саюзныя» прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі становяцца ўласнасцю Беларусі. Без незалежнасці гэта было немагчыма зрабіць.

Спачатку прагаласавалі за незалежнасць, потым прагаласавалі за тое, што ўсе прадпрыемствы пераходзяць ва ўласнасць Беларусі — так што саюзны цэнтр не можа іх сабе падпарадкоўваць і забіраць. Яны разумелі, што ў дадзенай сітуацыі гэта трэба зрабіць, каб быць на адным юрыдычным узроўні ў нейкіх перамовах з Масквой.

Пасля выступаў Пазняка былі выступы наменклатурных высокіх кіраўнікоў, якія ўсе заклікалі галасаваць за незалежнасць, а самае галоўнае, што выступіў прэм’ер Вячаслаў Кебіч, які сказаў, што так, трэба падтрымаць прапанову Зянона Станіслававіча.

Ніхто ім не «адкрыў вочы». Яны па стану на вечар 25 жніўня ўжо былі гатовыя да гэтага рашэння. Выступаў бы Пазняк, не выступаў — гэта б не мела ніякага значэння. 256 галасавалі за, 0 супраць, 9 не галасавалі.

А вось калі нешта не супадала з іхнымі інтарэсамі, то як прыгожа не выступалі б дэпутаты апазіцыі, гэта на большасць ніяк не ўплывала.

Ужо ў 1992 годзе Вярхоўны Савет прагаласаваў супраць рэферэндуму аб новых выбарах. На рэферэндум прапаноўвалася правесці выбары на аснове новага дэмакратычнага выбарчага закона, распрацаванага апазіцыяй БНФ, і стварыць прафесійны парламент. Гэта азначала б змену не толькі складу, але і самога тыпу палітычнай сістэмы. У планы наменклатуры гэта не ўваходзіла.

І ўсе выступалі прыгожа, і Пазняк, і Навумчык, і Дзейка, і Сямдзянава, і Гермянчук ды іншыя. Нуль эфекту. «За» рэферэндум прагаласавала толькі 35 дэпутатаў. Тое ж самае ў 1993‑м годзе, калі большасць прагаласавала, каб Беларусь уступіла ў АДКБ. І гэтай далей.

Я, працуючы парламенцкім карэспандэнтам у Вярхоўным Савеце штодня ў 1990‑1996 гадах, магу ўспомніць хіба адно рэальна эмацыйнае галасаванне — за бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Тады сапраўды, многія дэпутаты мянялі сваю пазіцыю менавіта ў выніку дэбатаў і дыскусій.

Але гэта, дарэчы, уваходзіла ў стратэгію наменклатуры, якая як бы сказала — «бярыце незалежнасць, сцяг, мову, адукацыю, культуру — мы не супраць. Але маёмасць і ўлада застанецца за намі».

Фракцыя БНФ у Вярхоўным Савеце складалася прыкладна з 30 чалавек. Яна была ўплывовай інтэлектуальна і палітычна, здолела дамагчыся дзяржаўных сімвалаў, перайменавання краіны, беларусізацыі і іншых прынцыповых рашэнняў. Але колькасна яна заставалася меншасцю, і аб’ектыўна не магла перамагаць у тых пытанняў, калі большасць не адчувала свае інтарэсы.

А лірыка пра тое, што нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно.

Каментары27

  • %
    25.08.2026
    Запеў Цыганкоў. Таварыш вельмі й вельмі здаўна не хавае нянавісьці да Пазьняка
  • frfr
    25.08.2026
    а как отличить коммуниста от капиталиста?
  • Biełarus' Freedom
    25.08.2026
    Жэка, хто такі В. Цыганкоў?

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны8

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?34

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s26

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны8

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць