Грамадства1414

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну

Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале павіншаваў беларусаў з 35‑годдзем незалежнасці і напісаў, што зараз самае галоўнае.

«25 жніўня 1991 года, пасля паразы путча ГКЧП у Маскве і пад ціскам шматтысячнага мітынгу каля Дома Ураду, Вярхоўны Савет БССР на сваёй надзвычайнай сесіі надаў сілу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай за год да гэтага.

Такім чынам, менавіта 25 жніўня 1991 года наша краіна стала незалежнай дзяржавай. І ніякія маніпуляцыі з гістарычнымі датамі не могуць адмяніць гэтага бясспрэчнага факту, не здольныя сцерці яго з нашай памяці.

Сёння спаўняецца роўна 35 год са дня галоўнай падзеі ў жыцці нашай дзяржавы. І хаця неўзабаве правіцелі краіны, каб захоўваць сваю ўладу над намі без правядзення неабходных цяжкіх рэформаў, сталі гандляваць незалежнасцю, беларусы ўжо зразумелі яе важнасць і неабходнасць. Асабліва зараз, калі толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-украінскую вайну.

Цяпер у краіне створана такая сітуацыя, што сабрацца разам, каб публічна заявіць пра падтрымку незалежнасці, каб паказаць маскоўскім імперскім рэваншыстам ды іх тутэйшаму кліенту сваю пазіцыю, каб годна адсвяткаваць Дзень нашай Незалежнасці, амаль немагчыма.

Але многія тысячы беларусаў па абодва бакі мяжы лічаць незалежнасць сваёй краіны найвышэйшай каштоўнасцю і гатовы абараняць яе са зброяй у руках.

Захаваем незалежную беларускую дзяржаву, каб Беларусь жыла! Са святам нас, беларусы!» — напісаў Мікалай Статкевіч.

Каментары14

  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    25.08.2026
    І гэты таксама выкінуў з гісторыі галоўных актараў падзей 1991 года: дэпутатаў апазіцыі Беларускага Народнага Фронта начале з Зянонам Пазьняком, якія і распрацавалі Дэкларацыю аб Незалежнасці, стварылі заканадаўства Незалежнай Беларусі і прымусілі камуністычны Вярхоўны Савет прагаласаваць за ўзта ўсё.
  • Rampapam
    25.08.2026
    Да фиолетово, і вельмі добра. Навошта гінуць ці пераўтварацца ў самавар за грошы Сям'і і біткоіны беларускіх крыпта-прыкарытнікаў? Хай бенефіцыяры рэжыма Лукашэнкі самі за яго змагаюцца - напрыклад спадар Машэнскі можа за свае льготы ў СЭЗ пасядзець у акопе ;) альбо спадар Пракапеня за крыпта-бізнес можа пузам адбіваць дроны ;) У яго цётка ў Расеі як раз - трэба за цётку на СэВэА паехаць :)
  • Урокі гісторыі
    25.08.2026
    Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць , хто выкідвае з гісторыі такую гістарычную постаць, як Зянон Пазьняк, хай не разлічвае, што пра яго самога хтосьці з нашчадкаў успомніць.
    Сціранне памяці працуе так, што сатруць памяць і пра сціральшчыка памяці.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць