Культура33

Каля Барысавага каменя ў Полацку спілавалі старыя таполі. Цяпер перад Сафійскім саборам пустка

Верхні замак пазбавіўся старых дрэваў, якія прыгожа абрамлялі старажытныя помнікі. Прычынай для зносу дрэваў сталі наступствы нядаўняй непагадзі.

Пляцоўка перад Сафійскім саборам моцна змянілася пасля спілоўвання старых дрэваў. Фота: Facebook / Полацк: мінулае і сучаснасць

Як паведамляе краязнаўчая суполка «Полацк: мінулае і сучаснасць» у мінулую суботу ў горадзе быў моцны вецер, які зламаў вялікую галіну на адной з таполяў, што размешчаны побач з Барысавым каменем на Верхнім замку. У выніку мясцовыя службы прынялі рашэнне спілаваць не толькі пашкоджанае дрэва, але і суседнюю таполю.

Старыя дрэвы прыгожа абрамлялі помнікі даўніны. Фота: belarus.travel
Старыя таполі каля Барысава каменя. Цяпер іх больш няма. Фота: fotobel.by 

Паводле сведчанняў відавочцаў, другая таполя, якая знаходзілася бліжэй да гістарычнага валуна, не адразу паддалася спілоўванню: падчас валкі ствала не вытрымлівалі і рваліся вяроўкі. Сам Барысаў камень падчас валкі дрэў быў шчыльна загорнуты ў чорную плёнку, якая, відаць, мусіла засцерагаць яго ад магчымых пашкоджанняў, але не зусім ясна, як яна магла б гэта зрабіць. 

Спілоўванне таполі каля Барысава каменя. Фота: Facebook / Полацк: мінулае і сучаснасць

Знікненне дарослых дрэваў істотна змяніла прастору каля Барысава каменя і Сафійскага сабора. Мясцовыя жыхары адзначаюць, што без дрэў гэтая частка замка візуальна ператварылася ў пустэчу.

Барысаў камень пасля спілавання найбліжэйшых таполяў. Фота: Facebook / Полацк: мінулае і сучаснасць

На фотаздымках таксама можна заўважыць аўтавышку з люлькай, паднятай да ўзроўню карніза заходняга фасада Сафійскага сабора. Магчыма, гэта пачатак адбору ўзораў і фізіка-хімічных даследаванняў фасадаў перад чаканай маштабнай рэстаўрацыяй. 

Як мы паведамлялі раней, на гэтыя працы выдзелена 2,4 мільёна рублёў, а адбор узораў матэрыялаў быў запланаваны якраз на чэрвень—верасень 2026 года. Галоўная інтрыга праекта заключаецца ў магчымым вяртанні храму сапраўднага каляровага аблічча сярэдзіны XVIII стагоддзя: архітэктар-рэстаўратар Раман Забела даводзіць, што цяперашні белы колер з'яўляецца вынікам утылітарных рамонтаў часоў Расійскай імперыі, у той час як арыгінальны барочны фасад меў вохрыстыя адценні з тэракотавымі акцэнтамі. 

Таксама новы праект мог бы прадугледзець больш шырокае раскрыццё і абарону (напрыклад, шклянымі экранамі) унікальнай муроўкі ХІ стагоддзя, якая сёння паказана толькі праз невялікія лакальныя зандажы, што паступова руйнуюцца пад уздзеяннем клімату.

Каментары3

  • Турыст
    26.08.2026
    На самай справе ад таго, што барысаў камень быў вельмі блізка ад дрэў на ім актыўна раслі розныя лішайнікі. Гэта значна паскарала працэсы эрозіі. Як вынік літары, якія яшчэ можна было прачытаць 20-30 гадоў таму цяпер амаль нябачныя. Зразумела, што не толькі цень і вільгаць ад дрэў ёсць прычынай занядбання, але ж дапускаю што зараз магчыма працэс эрозіі трошкі запаволіцца.
  • Аватурыст
    26.08.2026
    Турыст, смешна. Камень ледзь тысячу гадоў праляжаў на дне ракі, а тут лішайнікі за 20-30 гадоў надпісы з яго сцерлі. Можа ў вас зрок пагоршаў?
  • Турыст
    27.08.2026
    Авантурыст, Разумею, што на вы магчыма эксперт па жыцці ва ўсіх сферах, але ўсё ж такі старайцнся думаць, што нешта вы можаце не ведаць і лепш удакладніць факты перад тым, як з’едліва каментаваць незнаёмым людзям.
    Калі вы апошні раз ужывую бачылі гэты Барысаў камень? Я яшчэ 4 гады таму на свае вочы і ведаю пра што кажу. Тое, што ён тысячы гадоў ляжаў на дне ракі ды яшчэ хутчэй за ўсё пакрыты пяском ці глеем наадварот спрыяла яго захоўванню. Таму што не было доступу паветра і разбуральнага ўплыву перападу тэмператур. А як перастанеце смяяцца, то пачытайце што такое эрозія і які разбуральны ўплыў гэта з’ява робіць для гістарычных помнікаў. Археолагі частку сваіх адкрыццяў, напрыклад, могуць не раскопыаць або закопваць назад каб пазбегнуць іх разбурэння ў выпадку немагчымасці пачаць адразу кансервацыйныя работы. Так было з драўлянымі рыштаваннямі гарадзішча на Менцы, якія былі знойдзены і часткова апісаны яшчэ дзесяткі гадоў таму.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту62

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць