Грамадства55

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Следчы камітэт завяршыў расследаванне гучнага нападу на сям’ю ў аграгарадку Будагова Смалявіцкага раёна, які адбыўся 16 лютага 2026 года. У справе высветліліся новыя абставіны, у тым ліку падрабязнасці замоўнага характару злачынства, піша «Мінская праўда».

Фота: Следчы камітэт

Раніцай каля чацвёртай гадзіны гаспадар дома пачуў брэх сабак і заўважыў у двары трох мужчын у цёмнай вопратцы і масках. Калі яны наблізіліся да дома, ён паспеў націснуць трывожную кнопку. Нападнікі гэтага не заўважылі, выбілі акно і праніклі ў будынак.

У доме знаходзіліся 63‑гадовы гаспадар, яго 65‑гадовая жонка і 67‑гадовы брат. Зламыснікі былі ўзброеныя пісталетамі, бітай, нажом і іншымі прадметамі. Яны збівалі людзей, пагражалі ім зброяй, прымушалі стаяць на каленях і патрабавалі называць асабістыя звесткі. Усё адбывалася пад відэазапіс.

Пазней высветлілася, што напад меў заказны характар. Трое маладых расіян атрымалі заданне праз Telegram: знайсці пэўны дом, збіць мужчыну і жанчыну, не забіваючы іх, а вынік зняць на відэа. За гэта ім абяцалі грошы. Нападнікамі былі двое 18‑гадовых жыхароў горада Кстова Ніжагародскай вобласці і 17‑гадовы падлетак з Ніжняга Ноўгарада.

Паводле паказанняў аднаго з падазраваных, спачатку гаворка ішла пра 50 тысяч расійскіх рублёў (каля 590 даляраў), потым пра 150 тысяч (каля 1500 тысяч даляраў), а пасля прыезду ў Беларусь — ужо пра 300 тысяч (каля 3000 даляраў даляраў) на траіх. Адзін з удзельнікаў раней займаўся боксам і пагадзіўся на працу, бо меў фінансавыя праблемы.

Як падазрае следства, заказчыкам можа быць расіянін, які быў сужыцелем дачкі пацярпелых. Аднойчы ён збіў жанчыну і тая напісала заяву ў паліцыю. Пасля гэтага мужчына пагражаў расправай над яе сваякамі.

Падчас нападу гаспадара некалькі разоў ударылі бітай, у тым ліку па спіне і назе. Яго брата ўдарылі ў вобласць сківіцы. Жанчыну таксама збівалі бітай па руцэ, а пасля засунулі ёй у рот скручаную тканіну, каб яна не крычала. Усе трое пацярпелых атрымалі розныя траўмы і былі дастаўленыя ў бальніцу.

Сітуацыя магла скончыцца значна цяжэй, калі б гаспадар дома не паспеў падаць сігнал трывогі. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на выклік, пачулі шум барацьбы і заблакавалі будынак. Падчас затрымання нападнікі аказалі супраціў, таму супрацоўнікі Дэпартамента аховы выкарысталі агнястрэльную зброю. Двух зламыснікаў затрымалі на месцы, трэцяга неўзабаве знайшлі ў Смалявіцкім раёне.

Следства таксама атрымала відэазапіс з тэлефона аднаго з удзельнікаў, які дазволіў удакладніць рэальную колькасць нанесеных удараў.

Паводле версіі абвінавачаных, яны нібыта хацелі толькі напалохаць пацярпелых і не мелі намеру прычыніць ім цяжкія траўмы. Следчыя лічаць гэтыя сцвярджэнні спробай змякчыць адказнасць.

Двум фігурантам выстаўлена абвінавачанне ў замаху на наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Трэцяму, які непасрэдна падтрымліваў сувязь з заказчыкам, дадаткова ставіцца ў віну яшчэ адзін артыкул Крымінальнага кодэкса.

Пасля завяршэння расследавання крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру.

Каментары5

  • во
    30.08.2026
    прадстаўнікі рускага міру.
  • Rampapam
    30.08.2026
    Дзяўчыны - трымайцеся здалёку ад маскалёў і іншых рускамірных. Яны вас будуць біць і бухаць.
  • комментатор
    30.08.2026
    Неверагодны, это колхозник не контролирует границы и темная история о уехавших за деревянным рублем экономических беженцев из колхозного рая.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі2

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі2

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць