Грамадства66

СК расказаў падрабязнасці пра напад расійскіх маладзёнаў на сям'ю ў Смалявіцкім раёне

На мінулым тыдні стала вядома, што ў Смалявіцкім раёне ўначы трое маладых людзей з Расіі ўварваліся ў дом з бітамі і пісталетамі. Падрабязнасці рэзананснай справы ў эфіры «Радыё-Мінск» расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Сухадольскі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Інцыдэнт адбыўся ноччу 16 лютага ў аграгарадку Будагова Смалявіцкага раёна. У якасці ахвяр былі абраныя 63‑гадовы гаспадар дома, яго 65‑гадовая жонка і 67‑гадовы брат.

Нападнікі — двое 18‑гадовых жыхароў горада Кстова Ніжагародскай вобласці і 17‑гадовы падлетак з Ніжняга Ноўгарада.

Як высветліла следства, раней не судзімыя маладыя людзі, якія нідзе не працавалі, атрымалі заказ на гвалтоўныя дзеянні праз Telegram. Невядомы працадаўца паабяцаў ім 300 тысяч расійскіх рублёў (каля 3900 даляраў) за гэтую дзёрзкую «падпрацоўку». Ад наёмнікаў патрабавалася прыехаць на дадзены ім адрас, жорстка збіць жыльцоў (аж да пераломаў) і зняць усё на відэа.

Напярэдадні нападу трое маладзёнаў прыехалі ў Мінск, дзе арэндавалі кватэру і аўтамабіль праз каршэрынг. Каля паловы на пятую раніцы, надзеўшы балаклавы, яны прабраліся на тэрыторыю дома на вуліцы Сонечнай у Будагове.

Гаспадар дома пачуў брэх сабакі і вызірнуў у акно. Заўважыўшы няпрошаных гасцей, ён паспеў націснуць трывожную кнопку Дэпартамента аховы МУС. Зразумеўшы, што іх выкрылі, налётчыкі ўзламалі акно і ўварваліся ўсярэдзіну. Пагражаючы пнеўматычнымі пісталетамі, якія яны выдавалі за баявую зброю, злачынцы пачалі збіваць пажылых людзей рукамі, нагамі і бейсбольнай бітай.

Аднак давесці задуманае да канца ім не далі. Сігнал трывогі спрацаваў імгненна: ужо праз сем хвілін на месцы былі супрацоўнікі міліцыі. Два патрулі Дэпартамента аховы заблакавалі дом і затрымалі дваіх нападнікаў. Трэці паспрабаваў збегчы з пісталетам, але таксама быў затрыманы на тэрыторыі Смалявіцкага раёна.

У выніку нападу ўсе трое жыльцоў атрымалі траўмы. Найбольшая шкода прычыненая жанчыне — у яе адкрыты пералом пляча. Мужчыны абышліся ўдарамі і ранамі. На месцы здарэння следчыя знайшлі цэлы арсенал: два пнеўматычныя пісталеты, біту, два нажы, газавы балончык, рэмень з кастэтам і іншыя рэчавыя доказы.

У дачыненні да затрыманых завялі крымінальную справу па артыкуле «Замах на прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў групай асоб па найме» (ч. 1 арт. 14, п. 6 і 9 ч. 2 арт. 147 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Усе трое ўзятыя пад варту. Следчыя высвятляюць асобу заказчыка і матывы злачынства.

З паведамлення СК, аднак, па-ранейшаму незразумела, чаму напалі менавіта на гэтую сям'ю і чаму ў іх жа стаяла трывожная кнопка міліцыі.

Каментары6

  • Санта Бэрримор
    26.02.2026
    Ага, 7 минут. Ну конечно. Верим-верим.
  • М
    26.02.2026
    Подробности где? Ничего нового не написали. Ранее уже было несколько статей об этом, более подробных и обстоятельных.
  • Далей будзе
    26.02.2026
    I гэта толькі пачатак....

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны12

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны12

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць