Гэты від практычна знік у Заходняй Еўропе.

У нацпарку «Прыпяцкі» зафіксавалі некалькі відаў рэдкіх кажаноў. Каб назіраць за ім, выкарыстоўвалі сучасныя ультрагукавыя дэтэктары, расказалі ў запаведніку.
За палявы сезон удалося запісаць больш за 18 тысяч эхалакацыйныя сігналаў. У кожнага віду кажана сігналы маюць свае частотныя характарыстыкі.
Навукоўцы адлоўліваюць кажаноў з дапамогай спецыяльных павуцінных сетак, якія бяспечныя для жывёл.
Цяпер у нацпарку пацверджана жыве 10 відаў рукакрылых з 19, якія сустракаюцца ў Беларусі.
Спецыялістам трапіліся тры унікальныя віды з Чырвонай кнігі — шыракавушка еўрапейская, малая вячэрніца і начніца Бранта.

Шыракавушка — вельмі рэдкі від, які практычна знік у Заходняй Еўропе, бо яму патрэбны адмысловыя ўмовы для пражывання — старыя, малапарушаныя лясы, дзе шмат дуплаватых дрэў і адпластаванай кары. У нацпарку акурат ёсць такія ўмовы.
Каментары