Грамадства1111

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ

Жыхары вуліцы Дамброўскага ў Гродне не чакалі сустрэць у сваім двары прадстаўнікоў дзікай прыроды, аднак каля дома № 47 днямі заўважылі даволі вялікую змяю. Відэа з нечаканай сустрэчай трапіла ў рэдакцыю сайта Newgrodno.by.

Фота: Newgrodno.by

Памерам змяя была каля метра. Мяркуючы па знешнім выглядзе, гэта быў звычайны вуж. Убачылі яго маладая дзяўчына і дзіця. Сустрэча аказалася нечаканай і для людзей, і для самога паўзуна.

Калі гараджане заўважылі змяю побач, яны спалохаліся і закрычалі. Ад рэзкага гуку вуж таксама занерваваўся: ён падняў пярэднюю частку цела над зямлёй, прыняўшы абарончую позу.

На шчасце, усё скончылася без наступстваў. Ніхто не пацярпеў, а змяя неўзабаве папаўзла ў больш бяспечнае месца.

Спецыялісты нагадваюць, што ў цёплую пару года змеі могуць з'яўляцца ў горадзе ў пошуках ежы або сховішча. Пры сустрэчы з імі лепш не панікаваць, не рабіць рэзкіх рухаў і не спрабаваць злавіць жывёліну. Звычайна змяя сама адпраўляецца далей.

Каментары11

  • Кхы-кхы
    02.09.2026
    Эммм… змеі не маюць органаў слыху— яны не чуюць. Яны рэагуюць толькі на вібрацыю і рух. Таму гэта «вапіюшчая неадукаванасць» казаць,што ад «рэзкага гуку змея знервавалась» паміж намі..
  • Пінчук
    02.09.2026
    Во гэтыя гродзенцы дзіўныя, быццам бы вужоў ніколі не бачылі. У нас на Палессі яны амаль як хатнія гадаванцы)
  • Мар'я
    02.09.2026
    Жвір , раньше в крестьянских домах не прогоняли ужей. Они ловили мышей и помогали сохранять запасы зерна и продуктов в амбарах и подвалах, не уживалисьс гадюками, вытесняли их. А еще они считались хранителями очага.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік3

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць