Грамадства33

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ

Падчас прагулкі па лесе ў Лагойскім раёне мужчына сустрэўся з незвычайна вялікім вужом. Пра гэта ён расказаў у Threads, заўважыла выданне Blizko.by.

Фота: threads.com/@kirik.kot

На шчасце, змяя аказалася неядавітаю — гэта быў звычайны вуж. Аднак мужчыну здзівілі памеры рэптыліі: яна выглядала значна даўжэйшай і таўсцейшай за тых вужоў, якіх звычайна бачаць на фотаздымках. Таму беларус пацікавіўся, ці нармальныя такія памеры для вужа.

Насамрэч вялікі памер для гэтага віду не з'яўляецца чымсьці незвычайным. Дарослыя самкі звычайнага вужа могуць вырастаць прыкладна да 1,2—1,5 метра ў даўжыню і мець даволі масіўнае цела.

Хоць вуж і не ядавіты, пры сустрэчы з ім лепш усё ж да яго не набліжацца і тым больш не спрабаваць узяць яго ў рукі. Хоць смяротнай небяспекі ад гэтага няма, але распаўсюдзіць віруснае захворванне вуж здольны. У выпадку ўкусу рэкамендуецца прамыць рану вадой з мылам і апрацаваць антысептыкам.

Каментары3

  • чернобыльский мутант
    15.08.2026
    дополз до Логойска. Хорошо, что не размером с анаконду)
  • Жвір
    15.08.2026
    чернобыльский мутант, ён і невялікі зусім, проста фота стварае такую ілюзыю, нібы вужык буйны ў памерах. Зірніце на іншыя аб'екты побач, дробныя расьліны, сасновыя шышкі відаць... То бок, ёсьць па чым спраўдзіць памер таго вужыка. Ён невялікі насамрэч.
  • Забабоны?
    15.08.2026
    На Узвіжанне ў лес - ні нагой.

Цяпер чытаюць

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Усе навіны →
Усе навіны

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты2

Лукашэнка заявіў, што ў яго на поўдні і ў Расіі на захадзе ёсць супольная праблема29

Пад меркаваным месцам пахавання Ісуса раскрылі 2000‑гадовую таямніцу, якая супадае з біблейскім апісаннем12

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць