Грамадства44

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Праз складанасці з працай і здароўем Аксана Дзячук сабралася вяртацца ў родны горад, хай і пад акупацыю.

Аксана Дзячук. Фота з яе тэлеграма

Аксана Дзячук нарадзілася ў 1998 годзе ў Марыупалі. Вясной 2022 года, калі расійскія войскі штурмавалі горад, яна адчайна спрабавала знайсці ў лакальных чатах маці — настаўніцу Наталлю Яўстаф'еўну, з якой больш як на месяц знікла сувязь.

Кватэра сям'і была знішчаная, а маці ў выніку засталася без жытла. Сама Аксана тады змагла выехаць на Валыншчыну (у Турыйск і Ковель), але ўжо ў лістападзе 2022 года шукала магчымасці выезду далей на заробкі.

Увосень 2023 года дзяўчына пераехала ў Польшчу разам са сваім хлопцам-беларусам. Яны пасяліліся ў горадзе Зялёна-Гура, дзе Аксана ўладкавалася працаваць на склад. У эмігранцкіх чатах яна высвятляла юрыдычныя тонкасці для свайго хлопца з беларускім пашпартам. 

Аксана Дзячук. Фота з яе тэлеграма

Пры канцы 2025 года Дзячук дзялілася сваім расчараваннем праз нявырашаныя побытавыя справы і хваробы: «Захварэла, не вырашыла пытанне з працай і цяпер, падобна, давядзецца вяртацца ў родны горад. Не зрабіла і палову таго, што хацела».

Што адбылося пасля — незразумела. Дзячук паехала ў Беларусь — ці праз Беларусь, — але трапіла ў СІЗА. Адбылося гэта на пачатку гэтага года.

Аксану Дзячук асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Звычайна ў такіх выпадках людзей судзяць за перадачу звестак пра перасоўванне расійскіх войскаў, інфармацыйную дапамогу Украіне і палітвязням, інтэрв'ю незалежным і замежным медыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Андрусь
    15.09.2026
    Рэд., вобласць ва Украіне, цэнтрам якой ёсць горад Луцк, называецца Валынская, або скарочана - Валынь. І гэта і ўкраінскаю, і нашаю так. Не бывае ніякай "Валыншчыны". Дакладней, "валыншчына" - гэта можа быць нешта ўтворанае ад "Валынь" - нейкія этнаграфічныя ці дыялектныя асаблівасці, напрыклад. Але рэгіён завецца "Валынь".
  • Як ні дзіва
    15.09.2026
    Indrid Cold, але ня толькі на акупаваныя тэрыторыі. Цераз Беларусь украінцы едуць яшчэ і ў Летуву, кіроўцы аўтобусаў не дадуць зманіць. Кожны рэйс 3-4 пасажыры. Там вялікая колькасьць уцекачоў перабывае, у Балтыі.
  • Факт
    15.09.2026
    Indrid Cold, яшчэ шмат украінскіх хлопцаў нелегальна бягуць у Беларусь лясамі і балотамі. Памежнікі іх падбіраюць, на некалькі дзён садзяць у турму як парушальнікаў, а далей аўтобусамі арганізавана вязуць на мяжу з Еўропай.
    Цэлыя чаты ўкраінцаў ёсць, дзе яны абмяркоўваюць, як праз Беларусь хлопцам прызыўнога ўзросту трапіць у Еўропу. І ютуб-каналы, дзе яны дзеляцца вопытам.
    (Можаце самі ў ютубе набраць "Побег из Украины в Беларусь, Побег через Беларусь").

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы6

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы6

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць