Грамадства2929

Айцішнік паехаў з Лодзі на святы ў Беларусь і трапіў за краты. Што пра яго вядома

Уладзіслаў Марчык паспяхова працаваў fullstack-распрацоўшчыкам, жыў у польскай Лодзі. У канцы 2025 года ён вырашыў наведаць радзіму і прапаў. Як выявілася, 27‑гадовага талента асудзілі па двух крымінальных артыкулах — за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці».

Уладзіслаў Марчык. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Уладзіславу Марчыку 27 гадоў. У 2020 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).

Марчык — праграміст, быў fullstack-распрацоўшчыкам, пісаў на C# і Angular, працаваў з платформай.NET. Апошнімі гадамі айцішнік жыў у Польшчы, у Лодзі. 

Уладзіслаў цікавіўся відэагульнямі (Dota 2, Sekiro, The Witcher) і гісторыяй.

У канцы 2025 года Уладзіслаў паехаў на радзіму. Імаверна, менавіта падчас гэтай паездкі на навагоднія святы або неўзабаве пасля яе айцішнік быў арыштаваны.

Нядаўна над Уладзіславам адбыўся суд. 4 верасня 2026 года набыў законную моц прысуд Мінскага гарадскога суда. Марчыка прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

Падрабязнасці справы невядомыя. Хлопцу прысудзілі хімію з накіраваннем.

Праваабаронцы не раз папярэджвалі, што сілавікі цікуюць за беларусамі, якія вяртаюцца з-за мяжы. Людзей правяраюць і кідаюць за краты за старыя каментары, дапамогу рэпрэсаваным або ахвяраванні, шыючы ім крымінальныя справы за «распальванне варожасці» ці «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • Гэты
    13.09.2026
    нарцыз
  • Ну і
    13.09.2026
    Навошта гэтае "геройства"?
  • Галоперидол для Валета
    13.09.2026
    Маньяк лукашенко оооочень злопамятный

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць