Грамадства1919

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне

Апошнія гады Дзмітрый Новікаў працаваў у Польшчы.

Дзмітрый Новікаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мінчуку Дзмітрыю Новікаву 31 год. У 2017 годзе хлопец скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «інтэрнэт-маркетынг».

Кар'еру будаваў у сферы прасоўвання мабільных прадуктаў і пачынаў у рэкламных агенцтвах, працаваў у кампаніі Zorka.Mobi. З 2019 года займаў пасаду вядучага спецыяліста па прыцягненні карыстальнікаў (Senior User Acquisition Manager) у папулярным сэрвісе прагнозу надвор'я WindyApp, дзе кіраваў камандай маркетынгу і аналізаваў лічбавыя даныя.

Дзмітрый апошнія гады працаваў у Польшчы, аднак пасля вярнуўся ў Беларусь. Праз тры месяцы пасля вяртання, 16 снежня 2025 года, хлопца затрымалі. Падставай для крымінальнага пераследу, паводле «Вясны», сталі два невялікія грашовыя пераводы ў крыптавалюце на гуманітарныя патрэбы беларускіх добраахвотнікаў, якія бароняць незалежнасць Украіны.

У маі 2026 года Мінскі гарадскі суд вынес прысуд паводле артыкула 361‑3 Крымінальнага кодэкса.

Суддзя прызначыў Дзмітрыю пяць гадоў калоніі.

Новікава накіравалі адбываць тэрмін у папраўчую калонію №22 «Воўчыя норы».

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10 050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • ?
    10.09.2026
    Пазьнякоўцы могуць патлумачыць: як крыважэрнасць рэжыма спалучаецца з, быццам бы, яго жаданнем аддарвацца ад рашы?
  • Pavel
    10.09.2026
    Як яны знайшлі гэтыя пераводы ў крыпце ? Ці былі нейкія злівы інфармацыі пра грашовыя пераводы у ПК ці байсол, дзе можна пра гэта даведацца ?
  • Indrid Cold
    10.09.2026
    Pavel, па нумару гаманца. Атрымліваецца, што блокчэйн не такі бяспечны - бо кожны можа яго сцягнуць і паглядзець куды і адкуль былі транзакцыі. Калі заданаціў з асабістага гаманца, а пазней/раней гэты самы гаманец выкарыстоўваў на беларускай крыптабіржы - у лукашэнкаўскіх слабавікоў ёсць доказы што гэта ён.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць