Свет

У Пакістане смяротнік узарваў бомбу. Загінулі мінімум 17 чалавек

На паўночным захадзе Пакістана загінулі па меншай меры 17 чалавек, у тым ліку пяць паліцэйскіх, у выніку нападу смяротніка. Ён на замінаваным аўтамабілі ўрэзаўся ў будынак паліцэйскага ўчастка ў горадзе Кахат правінцыі Хайбер-Пахтунхва, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Muhammad Sajjad

Напад адбыўся падчас пятнічнай малітвы. Унутры будынка знаходзілася мячэць, дзе маліліся супрацоўнікі паліцыі, члены іх сем’яў і іншыя людзі. Пасля выбуху ўзброеныя людзі, якія суправаджалі смяротніка, адкрылі агонь. Паміж нападнікамі і паліцыяй адбылася перастрэлка. Аднаго з нападнікаў, які меў пояс з выбухоўкай, паліцэйскія застрэлілі.

Начальнік паліцыі правінцыі Зульфікар Хамід назваў тое, што адбылося, тэрактам, здзейсненым смяротнікам. Ніхто пакуль не ўзяў на сябе адказнасць за напад.

Прэзідэнт Пакістана Асіф Алі Зардары пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым. Прэм’ер-міністр краіны Шахбаз Шарыф таксама асудзіў выбух.

У апошнія месяцы ў прымежных раёнах Пакістана прыкметна ўзрасла актыўнасць узброеных груповак, якія атакуюць вайскоўцаў і паліцыю. Улады Пакістана сцвярджаюць, што баевікі выкарыстоўваюць хованкі на тэрыторыі Афганістана для падрыхтоўкі і планавання нападаў. Афганскі рух Талібан, які прыйшоў да ўлады ў краіне, гэтыя абвінавачанні адмаўляе і заяўляе, што праблема дзейнасці баевікоў з’яўляецца ўнутранай справай Пакістана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць