На фронце загінуў сузаснавальнік УНА-УНСО і былы палітвязень Крамля Мікола Карпюк
У 2016‑м яму прысудзілі 22,5 года турмы за нібыта ўдзел у вайне ў Чачні.

19 верасня на запарожскім напрамку загінуў украінскі грамадскі і палітычны дзеяч, сузаснавальнік арганізацыі УНА-УНСО Мікола Карпюк.
Ён нарадзіўся на Ровеншчыне, браў удзел у Аранжавай рэвалюцыі і Рэвалюцыі годнасці. У 2014 годзе Карпюк стаў намеснікам кіраўніка «Правага сектару» па палітычным блоку.
У сакавіку таго ж года ён быў затрыманы на ўкраінска-расійскай мяжы. У Расіі яго абвінавацілі ў злачынствах супраць федэральных войск, здзейсненых яшчэ падчас першай Чачэнскай вайны. У 2016‑м Міколу Карпюка асудзілі да 22,5 года турмы.
Расійскія праваабаронцы прызналі ўкраінца палітвязнем.
7 верасня 2019 года ён быў вызвалены ў рамках абмену паміж Украінай і РФ.
Міколе Карпюку было 62 гады.
Каментары