Грамадства1212

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Раней ён займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — першага намесніка міністра абароны. Прычым перасадзілі на новую пасаду яго праз два дні пасля таго, як яму споўнілася 55 гадоў.

Генерал-маёр Уладзімір Белы (злева), фота Мінабароны. Генерал-маёр Павел Муравейка (справа). Фота Sb.by

Генерал-маёр Павел Муравейка мае рэпутацыю цвердалобага нават па мерках цяперашняй сілавой вярхоўкі.

55‑гадовы Павел Муравейка нарадзіўся ў Мар'інай Горцы 26 верасня 1971 года. У 1992‑м скончыў Мінскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Пасля Муравейка паступіў у мінскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Праз некалькі гадоў вучыўся ў Расіі — у Акадэміі Генштаба РФ. Скончыў яе ў 2008‑м з залатым медалём.

Муравейка займаў пасаду начальніка першага ўпраўлення Галоўнага вайсковага ўпраўлення Генштаба. У 2013‑м яго паставілі кіраваць Галоўным аператыўным упраўленнем і далі генеральскае званне.

У 2022‑м генерала перавялі на пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі. 

Ёсць у Муравейкі і расійская ўзнагарода. У 2019 годзе расійскі пасол Міхаіл Бабіч уручыў яму ордэн Дружбы.

Палітык Павел Латушка называў Муравейку разам з генералам Аляксандрам Вальфовічам расійскім лобі ў беларускім сілавым блоку. 

Генерал-маёр Павел Муравейка. Фота Sb.by

Генштабам Муравейка кіраваў ад 2024 года. Там ён змяніў генерал-маёра Віктара Гулевіча, які, па нашай інфармацыі, у 2022 выступіў супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўварванні ва Украіну.

У Генштабе Муравейку, у сваю чаргу, сёння змяніў генерал-маёр Уладзімір Белы. Белы зусім нядаўна, з 8 ліпеня 2026 года, працаваў намеснікам міністра абароны. Да таго ён галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных сілаў. 

Генерал-маёр Уладзімір Белы, фота Мінабароны

Нарадзіўся ён 17 лютага 1977 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Выходзіць, ён зямляк Якуба Коласа.

Ён скончыў камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі з адзнакай і залатым медалём. А пасля — факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Вайсковай акадэміі.

Прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода ў 120‑й гвардзейскай мотастралковай дывізіі да намесніка камандзіра батальёна ў 120‑й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Пасля быў начальнікам штаба ў 19‑й асобнай механізаванай брыгадзе і 103‑й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе, камандаваў гвардзейскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадай, а затым стаў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый.

Пазней Белы заняў пасаду начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл — намесніка начальніка Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Быў камандуючым Заходнім аператыўным камандаваннем.

У адрозненне ад Муравейкі, Уладзімір Белы ў Расіі не вучыўся.

Каментары12

  • Аць два
    28.09.2026
    Ну, гэта нармальна для хунты. Генералаў у Лу хопіць на ўсе пасады.
  • 123
    28.09.2026
    Комичный крутой теперь по ходу по стойке смирно каждый день будет ходить по кабинету, упал/отжался
  • 2020
    28.09.2026
    Як добра што я некалі звольніу́ся адтуль, з гэтага лайна

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі12

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі12

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць