Грамадства22

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ

Рэканструкцыю Пішчалаўскага замка, будынка былога СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў цэнтры Мінска плануюць завяршыць у 2027 годзе. Упершыню агенцтва «Мінск-Навіны» апублікавала рэндэры таго, як будуць выглядаць унутраныя памяшканні пасля перабудовы.

Асноўная мэта заяўленых работ — максімальна наблізіць будынак да яго першапачатковага выгляду. Фасаду вернуць вохрыстае адценне, якое ён меў каля 200 гадоў таму, адновяць дэкаратыўныя паясы і карнізы. Каваную лесвіцу захаваюць і адрэстаўруюць. Таксама адновяць вінтавую лесвіцу ў адной з вежаў, адкуль адкрываецца від на Мінск.

Цяпер будаўнікі рыхтуюць будынак да асноўнага этапу рэканструкцыі: умацоўваюць падмурак і знешнія сцены, падпіраюць столі. Пасля гэтага ўнутры замка разбяруць усе перагародкі, пакінуўшы толькі каркас будынка.

На першых двух паверхах плануюць размясціць фудхолы. Перагародкі, якія раней падзялялі камеры, там прыбяруць. Будаўнікі адзначаюць, што першапачаткова гэтых сцен таксама не было — унутры знаходзіліся вялікія залы.

Цалкам адновяць і чацвёртую вежу замка, якая абрынулася ў 2008 годзе.

Сам Пішчалаўскі замак будуць рэканструяваць на апошнім этапе. Раней за яго плануюць завяршыць аднаўленне аднапавярховай стайні, якую фактычна ўзводзяць нанова. Работы там ужо набліжаюцца да завяршэння, пасля чаго ў будынку адкрыюць кавярню. Затым пачнецца рэканструкцыя былога будынка адміністрацыі.

Усяго праект прадугледжвае некалькі этапаў. На першым знеслі непрывабныя будынкі, якія не маюць гістарычнай каштоўнасці. Цяпер працягваецца другі этап. На трэцім непасрэдна зоймуцца замкам. Пасля завяршэння рэканструкцыі прыбяруць і сцяну вакол тэрыторыі. Раней яна была часткай турэмнай агароджы, а цяпер выкарыстоўваецца для абмежавання доступу на будаўнічую пляцоўку. Пасля яе дэмантажу тэрыторыя замка стане адкрытай прасторай.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў цэнтры Мінска ў 1825 годзе як астрог. На працягу амаль 200 гадоў ён і выкарыстоўваўся як турэмная ўстанова. З 1940‑х гадоў тут размяшчаўся СІЗА № 1, вядомы ў народзе як Валадарка — паводле назвы вуліцы Валадарскага. Гэта была адна з самых вядомых турэмных устаноў Беларусі. У 2024 годзе ізалятар расфармавалі, а яго функцыі перанеслі ў Калядзічы.

Пасля рэканструкцыі ў замку плануюць размясціць розныя арганізацыі і камерцыйныя праекты. Сярод заяўленых брэндаў — «Мінатэль», «Аква-Мінск», «Белкаапсаюз», бізнэс-цэнтр «Сталіца», гандлёвы цэнтр «Сталіца» і «Камунарка».

Каментары2

  • Алесь
    01.10.2026
    Фудхолы ўнутры беларускай Бастыліі, у падвалах якой панаваўшыя на нашай зямлі дыктатуры растрэльвалі людзей, у тым ліку безліч невінаватых?! Сапраўды "Поедем-поедим 2".
  • из-за бугра
    01.10.2026
    только идиот пойдет туда перекусить или провести досуг, а с другой стороны посмотреть, беларусы уже 32 года живут с лукашенко, так что чему удивляться.....

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць