Грамадства22

Чорныя паўзучыя істоты атакуюць шматкватэрныя дамы ў Маладзечне

Жыхары асцерагаюцца, што вельмі хутка гэтыя няпрошаныя госці могуць апынуцца ў іх кватэрах.

Жыхары двух шматкватэрных дамоў на вуліцы Крынічнай занепакоеныя нашэсцем чорных істот, падобных да чарвякоў, якія каля пад'ездаў і падвалаў збіраюцца ў кучкі і запаўзаюць на сцены фасадаў. Жыхары асцерагаюцца, што вельмі хутка гэтыя няпрошаныя госці могуць апынуцца ў іх кватэрах, піша Kraj.by.

Дзевяціпавярховы дом №11 і пяціпавярховік №5 на вуліцы Крынічнай аб'ядноўвае адзін агульны факт — у іх нядаўна правялі капітальны рамонт. Дамы знаходзяцца практычна адзін насупраць аднаго.

З'яўленне паўзучых істот у сувязі з капітальным рамонтам — галоўная версія жыхароў

Цяпер, восенню, жыхары дома №11 ужо амаль паўгода жывуць у сваім адрамантаваным дзевяціпавярховіку. Капітальны рамонт пяціпавярховага дома № 5 падыходзіць да канца.

Чорныя істоты з'явіліся каля абодвух дамоў. Згадаць пра час завяршэння капітальных рамонтаў важна, бо жыхары з вялікай верагоднасцю лічаць, што з'яўленне паўзучых істот непасрэдна звязана з капітальнымі рамонтамі.

— Прыкладна тыдзень таму мы заўважылі каля ўваходу ў падвал нашага першага пад'езда нейкія чорныя кропкі, — расказвае жыхарка дома №5 Дар'я Васілеўна.

— Спачатку не надалі гэтаму значэння. Думалі, што, можа, гэта кавалачкі торфу ці яшчэ нешта, бо капітальны рамонт падыходзіць да канца. Але аказалася, што гэта істоты, падобныя да чарвякоў. З кожным днём іх становіцца ўсё больш.

— Учора я тэлефанавала ў наша домакіраўніцтва і ў санстанцыю. Мне сказалі, што гэтыя чарвякі — бяскрыўдныя. А ў эпідэміялагічным аддзеле санстанцыі кажуць: «Такія чарвякі і ў нас ёсць». Там таксама нядаўна быў рамонт. Бяскрыўдныя яны ці не, мы не ведаем, але нам усё роўна страшна, таму што каля адзінаццатага дома іх ужо вельмі шмат. Значыць, тое самае чакае і нас.

Ніна Аркадзеўна каля свайго чацвёртага пад'езда вырашыла самастойна змагацца з няпрошанымі гасцямі. Яна ўзяла і заліла навалы істот дыхлафосам. Пасля працэдуры атручвання іх стала прыкметна менш. А ў тых, што засталіся, паводле слоў Ніны Аркадзеўны, відавочна паменшылася жвавасць.

— У домакіраўніцтве кажуць: «Нічога страшнага. У чарвякоў пройдзе інкубацыйны перыяд, і яны распаўзуцца», — перадаюць жыхары пяціпавярховіка стаўленне камунальнікаў да гэтай праблемы.

— А мы атрымлівалі кватэры ў гэтым доме ў 1993 годзе пасля яго пабудовы. І ўсе гэтыя гады ў нас не было ніякіх чарвякоў, пакуль нам не зрабілі капітальны рамонт.

«Дворнік сказаў, што ніхто яго не прымусіць прыбіраць чарвякоў»

Капітальны рамонт у доме №11 скончылі вясной гэтага года, а засялілі яго ў 1994 годзе. Паўзучых гасцей тут упершыню заўважылі пасля заканчэння першай дэкады верасня бягучага года, гэта значыць амаль праз паўгода пасля капітальнага рамонту.

Мясцовая жыхарка Людміла расказвае, што скардзілася дворніку на чарвякоў і атрымала ад яго адказ:

— Ніхто мяне не прымусіць іх прыбіраць.

Зоя Леанідаўна з мужам жыве на першым паверсе. 1 верасня муж і жонка з'ехалі ў санаторый. Чарвякоў побач з домам тады не было. Вярнуліся дадому 17 верасня — іх ужо цэлыя кучкі.

— У панядзелак я патэлефанавала ў службу 115. Мне сказалі, што заяўку прынялі, нават нумар ёй прысвоены. І абяцалі патэлефанаваць, калі праблема будзе вырашана. Сёння чацвер, але ніякіх зменаў у нас няма. І ніхто нам не тэлефанаваў, — сказала Зоя Леанідаўна.

Заяўку ў службе 115 прынялі, потым закрылі, але істот ніхто не крануў

Суседка Зоі Леанідаўны па першым паверсе — яшчэ адна Людміла. Ёй трывожна не толькі таму, што кватэра на першым паверсе, але і таму, што яна гадуе траіх дзяцей. Шматдзетная маці расказвае, што 11 верасня накіравала сваю заяўку ў службу 115. 18 верасня Людміла атрымала адказ: заяўка закрытая, паколькі перададзеная ў Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі для дэзынсекцыі, гэта значыць для правядзення комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне насякомых і іншых членістаногіх, якія могуць пераносіць інфекцыі і шкодзіць здароўю чалавека.

Журналіст папрасіў Людмілу прама на месцы правесці эксперымент: сфатаграфаваць чарвякоў і зрабіць запыт у інтэрнэце па гэтай фатаграфіі. Маладая жанчына ўстанавіла, што істоты, якія тэрарызуюць два дамы на Крынічнай, падобныя да шматножкі кіўсяка.

Кіўсякі жывуць каля паверхні глебы, а таксама ў больш глыбокіх яе пластах. Часта іх можна знайсці ў лесе пад леташнім лісцем, пад камянямі, дошкамі і рознымі іншымі прадметамі. Гэтыя шматножкі харчуюцца апалым лісцем, перагнілымі гароднінай і садавінай. Часам могуць шкодзіць раслінам, пашкоджваючы карняплоды і плады.

У горадзе кіўсякі з'яўляюцца ў пошуках сховішча — ратуюцца ад засухі або затаплення вадой падчас працяглых дажджоў. А таксама ў выніку міграцыі — перапаўзаюць з газонаў, пустак або паркаў да святла альбо ў бок чалавечага жылля.

Што тычыцца горада, то рэкамендуецца прыбраць навалы апалага лісця, дошкі і смецце каля сцен дамоў, заладзіць шчыліны ў падмурку і парогах, усталяваць дробныя сеткі на вентыляцыю.

Пры гэтым хімічныя прэпараты, прызначаныя для знішчэння насякомых-шкоднікаў, у барацьбе з кіўсяком неэфектыўныя з-за яго шчыльнага хіцінавага панцыра.

Каментары2

  • чорныя панцырныя істоты
    02.10.2026
    омоновцы?
  • Падкажу
    02.10.2026
    Заўважылі кучку насякомых?Не ўцякаюць? Ствараюць вам дыскамфорт?Разумею і падкажу,што рабіць.Закіпяціце паўвядра вады.Вынесьлі.Залілі месца збору інсэктаў.Праблема вырашана.Мала?Закіпяціце яшчэ паўвядра.Паверце,ад вару хіцін не ўратуе - 100% зварацца...

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць