Вайна33

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію

Мужчына, які падпісаў кантракт з расійскім войскам і правёў на лініі фронту ва Украіне сем месяцаў, расказаў пра вялізныя страты сярод штурмавікоў і падман пры вярбоўцы. Пры гэтым сам ён збіраецца вярнуцца ў расійскае войска даслужыць два месяцы, што засталіся.

Скрын відэа: slutskgorodby / YouTube

Мужчына сам выйшаў на сувязь са стваральнікам ютуб-канала Slutsk Gorod і прапанаваў запісаць інтэрв’ю, «каб сказаць людзям праўду». Баец пажадаў захаваць ананімнасць.

Атрымаўшы раненне пасля сямі месяцаў на лініі фронту, ён часова вярнуўся ў Беларусь для лячэння і рэабілітацыі. Паводле яго слоў, вайскоўцам ён марыў быць з дзяцінства, але дома не прайшоў медкамісію па стане здароўя. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён паехаў у Расію і толькі з трэцяй спробы змог давесці справу да заключэння кантракта.

Мужчына сцвярджае, што ваяваць пайшоў «за ідэю». Пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі ў вучэбным цэнтры яго накіравалі ў разведвальнае падраздзяленне.

На пытанне, што б ён мог сказаць тым, хто сёння задумваецца пра ўдзел у вайне або бачыць рэкламу з прапановамі падпісаць кантракт, баец адказаў вельмі катэгарычна:

«Я б не стаў да гэтага заклікаць. Там ёсць спецыяльна навучаныя людзі, якія гэтым займаюцца. А калі прыходзіць чалавек з грамадзянкі, які не ведае, што такое ваенная справа… Вучэбка — гэта не звычайная армія. Там ідзе вельмі хуткая падрыхтоўка, трэба ўсё схопліваць на ляту. Звычайны чалавек, які нічога не разумее, літаральна можа проста не выжыць. Ісці ад таго, што дома нейкія праблемы ці ты проста захацеў неяк паказацца… — не варта наогул туды ісці. Таму што гэта вайна», — падкрэсліў ён.

Баец таксама папярэдзіў пра падман у рэкламе, якая абяцае службу ў бяспечных тылавых зонах. Паводле яго слоў, амаль 90% навабранцаў незалежна ад абяцанняў накіроўваюць у штурмавыя падраздзяленні, дзе назіраецца каласальны недахоп людзей.

Як даводзіць наёмнік, штурмавікі гінуць вельмі хутка, а з тых, з кім ён пачынаў службу, у жывых амаль нікога не засталося:

«У нас на вучэбцы было 96 чалавек, большая частка пайшла ў штурмавыя падраздзяленні. З майго ўзвода дваіх забралі ў разведку і аднаго ў РЭБ. Усе астатнія 18 чалавек сышлі ў штурмавікі. Іх ужо не стала праз два тыдні».

Адказваючы на пытанне, ці ведае ён хоць каго-небудзь са сваёй вучэбкі, хто выжыў за гэтыя 7‑8 месяцаў у штурмах, ён коратка адказаў: «Не».

Баец ахарактарызаваў сучасны фронт як прастору татальнага кантролю дронаў, дзе артылерыя і снайперы адышлі на другі план, а 95% раненняў складаюць асколачныя.

Нягледзячы на ўласныя перасцярогі і разуменне маштабу страт, сам суразмоўца плануе вярнуцца на фронт, каб даслужыць два месяцы дзеючага кантракта. Паводле яго слоў, прэтэнзій з боку беларускіх праваахоўных органаў да яго на гэты момант няма.

Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае ад 3 да 7 гадоў за наёмніцтва — удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай краіны.

Каментары3

  • і цудоўна адлюстроўвае нашы 2 краіны
    12.10.2026
    "Заклікае іншых не паміраць за pасeю" КДБ:шны пражэкт, які цудоўна адлюстроўвае нашы 2 краіны. Гэта не наша вайна, нам гэтыя азіяцкія джыхады не патрэбны, нам сваёй зямлі хапае
  • падман у рэкламе, якая абяцае службу ў бяспечных тылавых
    12.10.2026
    "У нас на вучэбцы было 96 чалавек, большая частка сышла ў штурмавыя падраздзяленні. З майго ўзвода дваіх забралі ў разведку і аднаго ў РЭБ. Усе астатнія 18 чалавек сышлі ў штурмавікі. Іх ужо не стала праз два тыдні»....пра падман у рэкламе, якая абяцае службу ў бяспечных тылавых зонах. Паводле яго слоў, амаль 90% навабранцаў незалежна ад абяцанняў накіроўваюць у штурмавыя падраздзяленні, дзе назіраецца каласальны недахоп людзей."
    цікава а калі ў маскоўскіх імерыях было па іншаму? беларус маскаль цябе заўсёдны падмане таму - плот , і канава з кракадзіламі
  • 100%
    12.10.2026
    і цудоўна адлюстроўвае нашы 2 краіны,
    Органы возбудились количеством сограждан, желающих покатать жен на белой Гранте.

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць