Атака адбылася ў дзень, калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ пасля трохдзённай паўзы.

У ноч на 15 кастрычніка і раніцай Разанскую вобласць атакавалі беспілотнікі. Губернатар Павел Малкоў пацвердзіў пажар на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода.
«На тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода адбылося ўзгаранне. Пашкоджаныя склад і аўтамабілі на тэрыторыі іншага прадпрыемства Разані», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Раней пра пажар на НПЗ паведамлялі мясцовыя паблікі. На апублікаваных фотаздымках, зробленых здалёк, было відаць полымя. Памер шкоды невядомы.
У раёне атакі адмянілі заняткі ў школах і дзіцячых садках.
Атака адбылася ў дзень, калі Зяленскі абвясціў пра аднаўленне ўдараў па расійскіх НПЗ пасля трохдзённай паўзы.
Паводле папярэдніх звестак мясцовых уладаў, пацярпелых няма.
Разанскі НПЗ — адзін з найбуйнейшых заводаў у структуры «Раснафты».
Паводле яго слоў, Кіеў тры дні ўстрымліваўся ад удараў па энергетычнай інфраструктуры, але Масква працягвала атакаваць украінскую энергетыку. За тыдзень загінулі больш за 100 мірных жыхароў.
«Забарона знятая. З нас досыць», — заявіў ён.
Прадстаўнікі разведкі ЗША ў той жа час прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ.
Каментары