Свет1515

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ

«Папярэджанні былі настолькі масавымі, што званкі паступалі ўсім, у каго прозвішча гучала па-ўкраінску».

Прадстаўнікі амерыканскай разведкі папярэдзілі пасольства Украіны ў ЗША, што «неадкладна» спыняць перадаваць разведвальную інфармацыю, калі ўкраінская армія працягне наносіць удары па расійскіх энергетычных аб’ектах. Пра гэта паведаміла The Washington Post са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

«Папярэджанні былі настолькі масавымі, што званкі паступалі ўсім, у каго прозвішча гучала па-ўкраінску»,— адзначыў суразмоўца выдання.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ЗША цалкам не спынялі абмен разведвальнымі данымі з Украінай, а ракетам, якімі Расія атакавала Кіеў у апошнія дні, раней удавалася абыходзіць сістэмы папярэджання.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што Вашынгтон прыгразіў спыніць абмен разведвальнай інфармацыяй.

«Яны гаварылі гэта маім генералам, а не мне. Мае генералы сказалі, што атрымалі гэтую інфармацыю на ваенным узроўні», — расказаў украінскі лідар.

У сваю чаргу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запэўніў, што абмен разведвальнымі данымі будзе працягвацца.

«Мы дапамагаем ім і дзелімся інфармацыяй. Мы хочам, каб вайна скончылася», — адзначыў кіраўнік Белага дома.

Раней Зяленскі паведамляў, што дзве ночы запар украінскія вайскоўцы не атрымлівалі папярэджанняў пра запуск Расіяй балістычных ракет па Кіеве. У выніку ўдары былі нанесеныя па ўсіх ключавых энергетычных аб’ектах украінскай сталіцы.

Перад гэтым Трамп абвясціў пра энергетычнае перамір’е паміж Масквой і Кіевам, запатрабаваўшы, каб украінская армія не наносіла ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах (НПЗ). Зяленскі загадаў не наносіць такіх удараў, а пазней абвінаваціў Расію ў парушэнні рэжыму спынення агню.

Пасля некалькіх дзён працяглых расійскіх атак украінскі прэзідэнт заявіў, што зняў забарону на ўдары па расійскіх НПЗ. Пры гэтым ён адзначыў, што адсутнасць папярэджання з боку амерыканскай разведкі пра ракетныя ўдары была не тэхнічнай няспраўнасцю, як сцвярджаў Пентагон, а свядомым рашэннем.

У той жа час у расійскім урадзе заявілі, што ўкраінская армія не спыняла атак на нафтаперапрацоўчыя заводы і ў сераду, 14 кастрычніка, нанесла ўдары па двух прадпрыемствах, піша Moscow Times.

Каментары15

  • принуждние к капитуляции
    15.10.2026
    Принуждение к капитуляции Украины и спасение задапутина и экономики России...
  • Разведка США на службе Пуціна
    15.10.2026
    Можаце нават далучыцца да ўдараў па Украіне. Дапамажыце Пуціну дабіць Украіну, дапамажыце ў генацыдзе яму, знішчыць ўсіх хто супраць яго, потым дапамажыце Пуціну паставіць на калені Польшчу, краіны Балтыі, Чэхію, Угоршчыну, падавіць любы супраціў там, потым дапамажыце зрабіць Германію і Францыю цалкам залежнымі і лаяльнымі да Масквы, дапамажыце Пуціну скінуць Мелані ў Італіі і паставіць лялькавы урад там, вярніце рускім прапагандыстам іх вілы і вінаграднікі, і магчыма Пуцін памрэ да таго як возьмецца за Брытанію, але англічанка гадзіць, вы ведаеце, і трэба дапамагчы Пуціну наказаць англічанку. Амерыка го, трамп го.
  • Украінскі аглядальнік
    15.10.2026
    Трамп і трампісты загуляліся ў палітыку "замірэння" Расеі. Украіна сама будзе вырашаць, па якіх аб'ектах біць Масковію. А трампісты і "пазнякоўцы" ідуць лесам. Бо не сябры яны Ўкраіне, а прадаўшаяся пуцінстам навалач.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць