Свет

У Пакістане абрынуўся дах школы, загінулі як мінімум 27 вучняў і настаўнік

Яшчэ 19 чалавек атрымалі траўмы.

Фота: Maaz Awan / AP

У пакістанскім Пешавары ў чацвер абрынуўся дах школы, у выніку загінулі як мінімум 28 чалавек. Як паведаміў Бі-бі-сі прэс-сакратар пешаварскай бальніцы Ледзі Рэдынг Махамад Асім, сярод загінулых — 27 вучняў і адзін настаўнік.

Яшчэ 19 чалавек, паводле слоў Асіма, атрымалі траўмы, пяцёра з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Усе загінулыя і траўмаваныя дзеці — ва ўзросце ад шасці да 12 гадоў, у большасці з іх — траўмы галавы.

Выратавальнікі мяркуюць, што пад абломкамі могуць заставацца яшчэ дзеці. Паводле слоў кіраўніка пешаварскай паліцыі Міяна Саіда, у школе было 110 вучняў.

Катастрофа адбылася ў прыватнай школе «Адукацыйны цэнтр Аль-Хаір» на поўначы Пешавара, сталіцы правінцыі Хайбер-Пахтунхва.

Прадстаўнік выратавальнай службы расказаў журналістам, што ў школе абрынуўся дах над трэцім паверхам. Ён упаў на перакрыцце паміж трэцім і другім паверхамі, і яны разам абрынуліся на вучняў у класах.

Прычыны абвальвання афіцыйна яшчэ не ўстаноўленыя, але кіраўнік паліцыі Саід сказаў журналістам, што, паводле яго звестак, прычынай стала нетрывалая канструкцыя будынка.

«Гэта слабая канструкцыя. Дах быў занадта цяжкі і абапіраўся на слабую канструкцыю, што і прывяло да абвальвання», — цытуе Саіда агенцтва Reuters.

Офіс прэзідэнта краіны Асіфа Алі Зардары заявіў у сацыяльнай сетцы X, што гэтая трагедыя ўзрушыла ўсю краіну і што прэзідэнт таксама шчыра спачувае родным загінулых дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць