Усяго патроху11

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму

Нават пасля смерці слон можа ўплываць на мясцовую экасістэму яшчэ як мінімум восем гадоў. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія вывучалі, як раскладанне слановых туш змяняе навакольнае асяроддзе ў нацыянальным парку Кругера ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, піша выданне Discover Wildlife.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Даследаванне пачалося пасля гібелі вялікага самотнага слана па мянушцы Аляксандр у 2009 годзе. Ягоная туша ляжала каля дарогі, па якой рэгулярна праязджаў даследчык Дэйв Томпсан з Паўднёвафрыканскай сеткі экалагічных назіранняў. Назіраючы за раскладаннем парэшткаў жывёлы, ён зацікавіўся тым, як гэта ўплывае на навакольную прыроду.

Навукоўцы пачалі сістэматычна вывучаць змены ў глебе, мікраарганізмах і расліннасці, а таксама тое, як парэшткі слана ўплываюць на паводзіны іншых жывёл.

На першым этапе раскладання туша выклікае гібель расліннасці паблізу праз рэзкае павелічэнне канцэнтрацыі прадуктаў распаду. У прыватнасці, утрыманне азоту ў глебе каля свежых парэшткаў можа ў 3000 разоў перавышаць норму. Такая колькасць злучэнняў азоту перашкаджае росту раслін.

Змяняецца і склад глебавых бактэрый: разнастайнасць мікраарганізмаў скарачаецца, але актыўнасць тых, што выжылі, рэзка ўзрастае. Пазней хімічны склад глебы стабілізуецца, аднак замест разнастайнай расліннасці пачынаюць пераважаць некалькі відаў траў, якія хутка растуць.

Такія ўчасткі прыцягваюць траваедных жывёл, якія рэгулярна вяртаюцца туды. Іх экскрэменты дадаткова ўзбагачаюць глебу пажыўнымі рэчывамі, дзякуючы чаму наступствы гібелі слана працягваюць уплываць на экасістэму.

Прадстаўнік нацыянальных паркаў ПАР Ізак Сміт адзначыў, што гэта даследаванне пераканаўча паказвае, як прырода, якую мы назіраем сёння, фармуецца пад уплывам падзей мінулага.

Такім чынам, нават пасля знікнення непасрэднай крыніцы зменаў яе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе можа захоўвацца на працягу многіх гадоў.

Каментары1

  • Андрусь
    15.10.2026
    Блін, зноў не той Аляксандр памёр. Ёсць у нас адзін Аляксандр - таксама здаровы, курва, як слон і самотны - сваё лысеючае ўжо сланяня сам левай цыцкай выкарміў. Хай бы ён памёр ды ягоная туша ляжала б ды раскладалася паблізу дарогі на Дразды. Пра гэта мараць многія беларусы!

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць