У Польшчы затрымалі двух кантрабандыстаў наркотыкаў з Беларусі. Ім пагражае да 30 гадоў зняволення
У Польшчу затрымалі двух грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у кантрабандзе наркотыкаў. Суд у горадзе Яленя-Гура, што ў Ніжнесілезскім ваяводстве, па хадайніцтве акруговай пракуратуры прыняў рашэнне ўзяць іх пад варту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Падазраваныя — 23‑гадовы беларус і 24‑гадовая беларуска. Абодвух затрымалі падчас увозу наркотыкаў у Польшчу.
Ім выставілі абвінавачанні, у тым ліку паводле артыкула 55, часткі 3 польскага Закона аб супрацьдзеянні наркаманіі, які тычыцца незаконнага абароту значнай колькасці наркатычных рэчываў.
За гэта злачынства польскае заканадаўства прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да 30 гадоў.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары