Свет

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

Расійскага рэпера Navai (Наваі Бакірава) затрымалі 13 кастрычніка на казахстанскім памежным пункце «Кардай» на мяжы з Кыргызстанам пры ўездзе ў краіну. Яго падазраюць у спробе кантрабанды наркотыкаў. Пасля затрымання артыста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша Kazinform.

Наваі Бакіраў

Паводле звестак паліцыі, падчас праверкі аўтамабіля, у якім ехаў музыка, знайшлі і канфіскавалі наркатычнае рэчыва. Якое менавіта рэчыва і ў якой колькасці перавозіў рэпер, сілавікі не паведамляюць.

Заведзеная крымінальная справа па падазрэнні ў замаху на кантрабанду наркотыкаў. Праводзіцца дасудовае расследаванне. Іншыя падрабязнасці паліцыя не раскрывае, спасылаючыся на артыкул 201 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Казахстана.

Наваі Бакіраў атрымаў вядомасць як удзельнік расійскага музычнага дуэта HammAli & Navai, а таксама як сольны выканаўца. Сярод яго папулярных песень — «Пусціце мяне на танцпол», «Хованкі» і «Дзяўчынка-вайна».

У маі 2026 года рэпер трапіў у аварыю ў цэнтры Масквы. Чорны Ferrari без нумарных знакаў, у якім ён знаходзіўся, урэзаўся ў святлафор на бульвары. Ніхто не пацярпеў, а пасля апытання музыканта адпусцілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў61

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць74

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў61

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць