Грамадства11

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы

У Беларусі плануюць аднавіць авіязносіны паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі, калі ў краіне з’явяцца лёгкія самалёты тыпу «Асвей». Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб, паведамляе Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніка, для ўнутраных рэйсаў на адлегласці да 600 кіламетраў патрэбныя больш эканамічныя самалёты. Цяперашнія лайнеры «Белавія» занадта вялікія і затратныя для такіх перавозак. А вось самалёты «Асвей», над якімі працуюць беларускія і расійскія спецыялісты, павінны дапамагчы аднавіць рэгулярныя палёты паміж Мінскам і рэгіёнамі.

У «Белавія» цяпер 18 самалётаў: дзесяць Boeing, пяць Embraer і тры Airbus. Кампанія ўжо вывела з эксплуатацыі адзін Boeing 737‑300 і да канца года плануе спыніць выкарыстанне яшчэ аднаго самалёта гэтай мадэлі. Такім чынам завершыцца працяглая гісторыя эксплуатацыі Boeing сямейства Classic.

Тым часам з 2023 года паступова аднаўляецца праца рэгіянальных аэрапортаў. Спачатку рэйсы пачалі выконваць з Гомеля, затым з Брэста, Магілёва і Віцебска.

Гродна застаецца адзіным абласным цэнтрам, з аэрапорта якога ў апошнія гады не выконвалі міжнародных рэйсаў. Раней гэта тлумачылі нездавальняльным станам узлётна-пасадачнай паласы. Цяпер аэрапорт праходзіць тэхнічную мадэрнізацыю, каб прывесці яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Яго плануюць адкрыць для палётаў зімой.

Адной з праблем была адсутнасць сучаснага радыётэхнічнага абсталявання, неабходнага для кругласутачных палётаў у розных метэаралагічных умовах. Абсталяванне ўжо закупілі і даставілі ў аэрапорт, але яго яшчэ трэба наладзіць, пасля чаго авіякампаніі павінны ацаніць магчымасць выканання рэйсаў.

У Віцебску, у адрозненне ад Гомеля, Брэста і Магілёва, рэгулярных міжнародных рэйсаў пакуль няма — там выконваюць толькі чартарныя палёты. У «Белавія» ўдакладнілі, што планаў па запуску рэгулярных рэйсаў з гэтага аэрапорта цяпер таксама няма.

Каментары1

  • Вольга
    29.10.2026
    У Беларусі адновяць унутраныя рэйсы толькі тады, калі гэта будуць унутраныя рэйсы ў межах Еўразвязу.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць