Грамадства

«Белавія» аднаўляе рэйсы на Шры-Ланку

Прамыя палёты з Мінска на трапічны востраў у Індыйскім акіяне пачнуцца 27 кастрычніка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Самалёты будуць прылятаць у аэрапорт Матала на паўднёвым усходзе Шры-Ланкі. Найбліжэйшы да яго буйны горад — Хамбантота.

Рэйсы будуць выконвацца раз на тыдзень, па аўторках. Самалёт Airbus A 330‑200 будзе вылятаць з Мінска ў 00:50. Працягласць палёту складзе каля дзевяці з паловай гадзін. Пасажырам будуць даступныя месцы эканом– і бізнэс-класа.

У Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый нагадалі, што для ўезду на Шры-Ланку неабходна загадзя аформіць электронны дазвол. Для грамадзян Беларусі, якія плануюць знаходзіцца на востраве да 30 дзён, ён бясплатны.

Шры-Ланка падыходзіць для тых, хто хоча адпачыць удалечыні ад шумных гарадоў, бліжэй да мора і прыроды. Сярод магчымых забаў — барбекю на марскім узбярэжжы, рыбалка і дайвінг. Таксама турысты могуць убачыць сланоў у натуральным асяроддзі. На востраве ёсць і пляжы, прыдатныя для пляжнага адпачынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць