«Белтэлекам» адклаў павышэнне тарыфаў на шэраг паслуг сувязі, якое планавалася ўвесці з 1 лістапада. Пра перанос паведамілі ў афіцыйным тэлеграм-канале аператара.

Фота ілюстрацыйнае
У паведамленні «Белтэлекама» гаворыцца, што запланаванае на 1 лістапада павышэнне тарыфаў на паслугі электрасувязі не адбудзецца з тэхнічных прычын. Якія менавіта тэхнічныя абставіны перашкодзілі змяніць цэны, кампанія не ўдакладніла.
Такім чынам, з 1 лістапада раней анансаванае падаражанне не набудзе моц. Абаненты пакуль будуць плаціць паводле дзейных тарыфаў. Калі аператар вернецца да пытання іх перагляду, невядома.
Павышэнне павінна было закрануць мясцовую і міжгароднюю тэлефонную сувязь, хатні інтэрнэт byfly, а таксама асобныя пакетныя прапановы.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары