Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы
7 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску былі абвешчаныя пераможцы 15‑й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Журы прысудзіла першае і другое месцы творам, якія ўдзельнічалі ў конкурсе ў зашыфраваным выглядзе, піша Беларускі ПЭН.

Сапраўдныя імёны аўтараў і назвы гэтых кніг пакуль што не абвяшчаюцца публічна з меркаванняў бяспекі.
Першае месца атрымала кніга, аўтару якой давялося прыдумаць для ўдзелу псеўданім Аляксандр Касцюковіч і назву-маску «Лірнік». Журы ўганаравала кнігу «за высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю».
Другое месца здабыла кніга з назвай-маскай «Цесля жыцця», аўтар якой удзельнічаў пад псеўданімам Сяргей Дубаўцэвіч. Кніга ўганараваная «за сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы».
І толькі трэція кніга і аўтар публічныя. Трэцюю прэмію атрымаў раман «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) Арцёма Шуканава — «за яскравую мультыкультурную навукова-фантастычную сагу, якая пашырае жанравыя межы беларускай літаратуры».
Прэмія імя Ежы Гедройця прысуджаецца з 2012 года і лічыцца найважнейшай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. Яе арганізатары — Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў
Чаму нобелеўскі лаўрэат быў супраць Нобеля для Васіля Быкава?
Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе
Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары