Грамадства33

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў

«Можа, там будзе нешта новае…»

Як распавялі на прадпрыемстве «Праект-сэрвіс», прыбраць мурал з «Пагоняй» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва вырашыў заказчык. Ім выступае консульскае аддзяленне пасольства Расійскай Федэрацыі.

Менавіта расійскія дыпламаты і размесцяцца ў будынку на Ленінскай, 5а, тарэц якога яшчэ нядаўна ўпрыгожваў мастацкі роспіс з гістарычным гербам горада. Цяпер жа ён замаляваны, нягледзячы на папярэднюю забарону экспертызы.

Тарэц камяніцы па вуліцы Ленінскай, 5А, дзе да рэканструкцыі пад патрэбы аддзялення расійскага пасольства размяшчаўся мурал з «Пагоняй». Скрыншот з відэа: vidosy_mogilev / Instagram

Мурал з панарамай горада паводле гравюры 1702 года і афіцыйным гербам Магілёва, у цэнтры якога над гарадской брамай размешчаны вершнік з мячом (старажытны герб «Пагоня»), упрыгожваў тарэц двухпавярховай камяніцы цягам дзевяці гадоў. Да 750‑годдзя Магілёва яго ў 2017‑м стварыў мастак Рыгор Шараеў.

Мурал на тарцы дома. Фота з сацсетак

Як мы пісалі раней, зацверджаны праект рэканструкцыі будынка прадугледжваў уцяпленне вонкавых сцен мінералаватнымі плітамі, аднак дзяржаўная экспертыза забараніла зашываць уцяпляльнікам і зафарбоўваць тарэц камяніцы, запатрабаваўшы захаваць мурал. Цяпер стала вядома, што патрабаванні экспертаў былі праігнараваныя на фінальным этапе рамонту па волі заказчыка.

«Мурал хацелі захаваць першапачаткова. Але потым заказчык вырашыў яго прыбраць. Можа, ён пасля адновіць? А можа, там будзе нешта новае…», — пракаментавалі ў «Праект-сэрвісе», які, згодна з пашпартам аб’екта, адказны за капітальны рамонт будынка на Ленінскай, 5а.

Першапачатковыя намеры захаваць мурал пацвердзілі нам і ў выканкаме.

Фота: magilev.by

Удакладніць далейшыя планы на тарэц камяніцы ў людзей, якія будуць там засядаць, пакуль не выйшла — рамонт не скончаны, таму магілёўскае аддзяленне пасольства Расійскай Федэрацыі яшчэ не мае ўласнага службовага памяшкання. Згодна з пашпартам аб’екта, рамонтныя працы мусяць завяршыцца ўжо 14 лістапада.

Нагадаем, камяніцу за ратушай раней планавалі выкарыстаць для пашырэння Музея гісторыі Магілёва, але ў маі 2026 года яе перадалі пад аддзяленне пасольства Расіі, выдзеліўшы на рамонт каля 613 тысяч рублёў з гарадскога бюджэту. Расія працягвае пашыраць сваю дыпламатычную прысутнасць у беларускіх рэгіёнах: новыя расійскія аддзяленні таксама рыхтуюцца да адкрыцця ў Гомелі і Віцебску.

Кіраваць дыпламатычным офісам у Магілёве прызначылі былога «міністра замежных спраў» непрызнанай ЛНР Уладзіслава Дайнэгу.

Каментары3

  • дзе пракуратура РБ
    11.11.2026
    і дзе пракуратура РБ ?
  • Так пераможам!
    11.11.2026
    У адказ трэба намаляваць Пагоню на 10 новых дамах.
  • %
    11.11.2026
    Будзе там птах двугаловы

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць