Грамадства

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім

«Мір павінен быць на ўмовах Украіны, з надзейнымі гарантыямі бяспекі, якія не дазволяць Расіі напасці зноў», — сказала дэмакратычная лідарка.

«Я пачала свой удзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне з сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Перадала яму словы салідарнасці і падтрымкі ад беларусаў. Мы стаім на баку Украіны і ўкраінскага народа. Сёння як ніколі важна ўзмацніць падтрымку Украіны, каб спыніць расійскую агрэсію і дасягнуць справядлівага і трывалага міру», — паведаміла яна ў сваім тэлеграм-канале.

Ціханоўская кажа, што лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя, ад выніку гэтай вайны залежыць і будучыня Беларусі.

«Мір павінен быць на ўмовах Украіны, з надзейнымі гарантыямі бяспекі, якія не дазволяць Расіі напасці зноў. Беларускае пытанне павінна стаць часткай перамоў пра трывалы мір. Нельга дапусціць, каб Беларусь засталася пад кантролем Расіі або стала суцяшальным прызам для Пуціна. Неабходна вывесці расійскія войскі з Беларусі і аднавіць сапраўдную незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Без гэтага не будзе трывалай бяспекі ні для Украіны, ні для ўсяго рэгіёна», — зазначыла Ціханоўская.

Яны абмеркавалі ролю рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі і важнасць недапушчэння ўцягвання беларускага войска ў вайну.

«Мы хочам бачыць Украіну моцнай, незалежнай і мірнай, а Беларусь — свабоднай і дэмакратычнай. Нашы народы заслугоўваюць бяспечнай еўрапейскай будучыні», — рэзюмавала Святлана Ціханоўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць