Па словах спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа тэлеканалу CNN, па выніках сустрэчы з Уладзімірам Пуціным была ўзгодненая арганізацыя новага раўнда трохбаковых перамоў паміж Расіяй, ЗША і Украінай.

Расійскія і амерыканскія прадстаўнікі перад перамовамі ў Маскве 12 лістапада. Злева направа — Юрый Ушакоў, Стыў Уіткаф, Джарэд Кушнер, Уладзімір Мядзінскі і Кірыл Дзмітрыеў. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Стыў Уіткаф заявіў, што падчас перамоў у Маскве быў дасягнуты прагрэс.
«Я думаю, што быў дасягнуты прагрэс. Лічу, што гэта адбылося сёння. Людзі не думалі, што мы адновім трохбаковыя перамовы. Але мы іх аднавілі. Мы прызначылі новую сустрэчу», — адзначыў ён.
Паводле слоў Уіткафа, да наступнага раўнда перамоваў аб урэгуляванні вайны ва Украіне далучацца прадстаўнікі еўрапейскіх краін.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары