Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці сумесна з Украінай гуманітарную аперацыю ў Канстанцінаўцы Данецкай вобласці — паводле ўзору нядаўняй аперацыі ў Алешках. Пра гэта ён заявіў 12 лістапада перад сустрэчай са спецыяльнымі пасланнікамі прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам.

Паводле слоў Пуціна, у Канстанцінаўцы застаюцца каля 400—500 мірных жыхароў. Ён прапанаваў запрасіць у горад прадстаўнікоў замежнай прэсы, у тым ліку амерыканскіх журналістаў, а таксама расійскія СМІ.
Арганізацыю гуманітарнай місіі, паводле прапановы расійскага прэзідэнта, можна даручыць упаўнаважаным па правах чалавека Расіі і Украіны — Яне Лантратавай і Дзмітрыю Лубінцу.
Пуцін таксама заявіў, што расійская армія кантралюе Канстанцінаўку і гатовая за пяць сутак правесці размініраванне тэрыторыі. Ён дадаў, што калі Кіеў лічыць горад пад сваім кантролем, то павінен гарантаваць бяспеку са свайго боку.
Гуманітарная аперацыя ў Алешках адбылася ў канцы кастрычніка. З горада эвакуявалі некалькі соцень чалавек, а тым, хто вырашыў застацца, даставілі гуманітарную дапамогу. Расія і Украіна праводзілі яе сумесна, а пасярэдніцай выступіла першая лэдзі ЗША Меланія Трамп.
На час правядзення аперацыі бакі спынілі баявыя дзеянні ў раёне Алешак на чатыры дні. Гэта быў самы працяглы рэжым спынення агню з пачатку поўнамаштабнай вайны.
«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі
Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ
Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4
Украінская дэлегацыя прыбыла ў Алешкі, людзі плачуць ад шчасця
Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары