Пасля адстаўкі генеральнага дырэктара Nvidia Джэнсена Хуанга яго месца павінен заняць старшыня рады дырэктараў Apple Цім Кук. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

«Цяпер, калі генеральны дырэктар Nvidia Джэнсен Хуанг, які выдатна спраўляўся са сваёй працай, падаў у адстаўку, яго месца можа заняць толькі адзін чалавек — Цім Кук з Apple. Легенда змяняе легенду», — гаворыцца ў паведамленні.
12 лістапада Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара, а таксама пасаду прэзідэнта кампаніі і месца ў савеце дырэктараў. Часовым кіраўніком кампаніі прызначаная выканаўчая віцэ-прэзідэнтка і фінансавая дырэктарка Nvidia Колет Крэз.
Заява прагучала на фоне скандалу, звязанага з меркаванай пазашлюбнай сувяззю Хуанга з жанчынай, якую падазраюць у шпіянажы на карысць Кітая, а таксама з супрацоўніцай кампаніі.
Пасля адстаўкі Хуанга рынкавы кошт акцый Nvidia знізіўся больш чым на 10%. На перадрынкавых таргах на NasdaqGS акцыі NVIDIA ўпалі на 10,49% — да 155,51 даляра за акцыю.
Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia
Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай
Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак
Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары