Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі
Пра прысуд Алегу Ларычаву паведамляе «Вясна».

Алег Ларычаў. Архіўнае фота: Радыё Свабода
Мастака абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання). Яму ў віну паставілі дачыненне да культурніцкай суполкі «Да зораў», а таксама да старой мемнай ініцыятывы «Вейшнорыя». За гэта яму прызначылі 7 гадоў калоніі і штраф у памеры адна тысяча базавых велічыняў.
Таксама разам з Алегам асудзілі Сямёна Малашэнкава, якога прызналі ўдзельнікам суполкі «Да зораў». Яму прызначылі 4 гады калоніі і штраф у памеры 500 базавых.
Каментары