Нерухомасць1212

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра

У Юрмале адбылася адна з найбуйнейшых за апошні час здзелак з гістарычнай нерухомасцю. Беларуска Марыя Гвардзейцава прадала трохпавярховую вілу на беразе Рыжскага заліва за 6,8 млн еўра.

Марыя Гвардзейцава

Прадпрымальніца, мастачка і былая жонка заснавальніка Itransition Сяргея Гвардзейцава прадала гістарычную вілу на беразе Рыжскага заліва. У 2018 годзе яна набыла яе за 6,35 мільёна еўра — тады гэта была адна з найдаражэйшых здзелак з нерухомасцю ў Юрмале.

Паводле звестак латвійскай Зямельнай кнігі, новым уладальнікам вілы стаў Аляксандр Шнайдэр. Пра здзелку паведамляе Otkrito.lv.

Дом стаіць усяго за 40—50 метраў ад мора. Разам з ім прадалі ўчастак плошчай 7075 квадратных метраў — больш за 70 сотак.

Плошча трохпавярховага асабняка — 1220,9 квадратнага метра. У ім дзесяць пакояў, восем з якіх — спальні.

Вілу пабудавалі ў 1928 годзе паводле праекта вядомага латвійскага архітэктара Эйжэна Лаўбэ як летнюю рэзідэнцыю грамадскага дзеяча Яніса Давіса. У 2005 годзе будынак рэканструявалі і пашырылі.

У 1990‑х гадах нерухомасць належала былому кіраўніку праўлення газавай кампаніі Latvijas gāze Адрыяну Давісу і Олгерту Вісвалдзісу Давісу. Пазней яе ўладальнікам стаў былы акцыянер металургічнага прадпрыемства Liepājas metalurgs Ілля Сегал. У 2013 годзе ён падарыў вілу сыну Эдуарду, які затым прадаў яе Гвардзейцавай.

Беларуская прадпрымальніца набыла дом з участкам у лістападзе 2018 года. Паводле тагачасных публікацый, іпатэчны крэдыт для пакупкі ёй не спатрэбіўся.

Цяперашняя цана продажу на 450 тысяч еўра вышэйшая за суму, якую яна заплаціла восем гадоў таму.

Хто такая Марыя Гвардзейцава

Марыя Гвардзейцава нарадзілася ў Беларусі ў 1982 годзе. Яна вядомая як прадпрымальніца ў сферы камунікацый. Гвардзейцава кіравала камунікацыйным агенцтвам PRCI. Storytellers і была сузаснавальніцай Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў.

Яна таксама займаецца мастацтвам. Яе працы спалучаюць міфалогію і рэальнасць і закранаюць тэмы самавызначэння, страты, фемінізму.

Яе былы муж Сяргей Гвардзейцаў — заснавальнік адной з найбуйнейшых беларускіх IT-кампаній Itransition. Яны пазнаёміліся, калі кампанія Гвардзейцава налічвала каля дзесяці супрацоўнікаў. Марыя ў той час вучылася на дзённым аддзяленні факультэта журналістыкі і адначасова, паводле яе расказаў, працавала на трох работах, у тым ліку прэс-сакратаром Бізнес-школы БДУ і рэдактаркай аддзела газеты «Сям’я».

Пазней у пары нарадзіліся чацвёра дзяцей. Паводле Марыі, у сям’і дзейнічаў своеасаблівы «каэфіцыент сямейнага шчасця»: яе даходы ішлі на аплату працы хатняй работніцы, няні і садоўніка, а таксама на прадукты, а даходы мужа — на падарожжы, набыццё дома і іншыя буйныя выдаткі.

У ліпені 2022 года, пасля 21 года сумеснага жыцця, Марыя падала на развод. На той момант сям’я жыла ў Вялікабрытаніі.

Шлюбаразводны працэс быў складаным: Гвардзейцава прайграла слуханні аб часовай апецы ў Вярхоўным судзе Вялікабрытаніі, але пасля здолела вярнуць дзяцей, атрымаць сваю частку агульнай маёмасці і выбудаваць адносіны з былым мужам.

Каментары12

  • О
    22.10.2026
    Так это ее родители нормально воровали в СССР. Нету там никакого предпринимательства.
  • Koł
    22.10.2026
    Heta ŭ Lielupe ? NN niekali, pamiataju, paviedamliała, što biznesvuman tuju viłu nabyła.
    Aha, značycca, ciapier pradała, nie zmahła, značycca, padoŭžyć dazvoł na žycharstva, jaki niekali atrymała ŭ abmien na inviestycyi, bo movu nie adužała. Ciapier takim inviestaram, kab padoŭžyć dazvoł na žycharstva, treba zdać moŭnyja ispyty... Tam šmat takich vypadkaŭ, pradajuč i viły, i kvatery...
  • Национал-капиталист Беларуси
    22.10.2026
    Надо помочь ей и ее бывшему мужу из бюджета Беларуси как наиболее нуждающимся.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць